Партрэт Якуба Коласа (карціна Кругера)
Партрэт Якуба Коласа — карціна беларускага мастака Янкеля Кругера, напісаная ў 1923 годзе. Захоўваецца ў Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы ў Мінску. 2 жніўня 2016 года Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь карціне разам з партрэтам Янкі Купалы нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці Беларусі рэспубліканскага значэння[1]. АпісаннеМалады ў тыя гады Якуб Колас паказаны ў простай салдацкай гімнасцёрцы на фоне сельскага пейзажу. Мастак як бы падкрэслівае змест коласаўскай лірыкі, вытокі якой у народным жыцці. У вачах паэта, упартым падбародку, моцна сціснутых вуснах адчуваецца цвёрдасць характару, сталасць творчай думкі. У выніку атрымаўся глыбока псіхалагічны твор, хоць жывапісныя якасці яго невысокія[2]. Партрэт Якуба Коласа з’яўляецца адным з характэрных для манеры мастака, дзе рэалізм агульнай трактоўкі імкнецца да найбольшай дакладнасці партрэтнага падабенства, а задні план — у гэтым выпадку тыповая беларуская вёска — служыць для частковай унутранай характарыстыкі асобы[3]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia