Касцяніцы арктычныя
Касцяніцы арктычныя[1] (Rúbus árcticus) — расліна, від роду Маліна (Rubus) сямейства Ружавыя (Rosaceae). РаспаўсюджаннеРасліна распаўсюджана ў халоднай і ўмеранай зонах Паўночнага паўшар’я: Паўночнай Амерыцы, Канадзе, Фінляндыі, Швецыі, Нарвегіі і Расіі. Расце ў лясах, на разнатраўных лугах, па берагах ручаёў і рэк, у зарасніках кустоў, на балотах і тундрах, да 1200 м над узроўнем мора. Касцяніцы арктычныя — афіцыйная кветкавая эмблема шведскай правінцыі Норботэн[2]. Батанічная апісанне![]() Травяністы мнагалетнік да 30 см вышынёй. Карэнішча доўгае, тонкае, паўзучае, дравяністае, размешчанае на глыбіні 15-25 см. Лісце тройчатае, зялёнае. Кветкі адзінкавыя, зверху, з пяццю пялёсткамі, цёмна-ружовага колеру. Раскрываюцца яны з канца мая. Цвіценне расцягнута па часе на 25-35 дзён: у ліпені можна сустрэць і пладаносныя, і квітнеючыя расліны. Плод — сакавітая шматкасцянка, у спелым выглядзе салодкая на смак, па велічыні і форме падобная на звычайную маліну, але колер яе больш складаны. Водар спелых ягад нагадвае ананас. Хімічны склад![]() У пладах утрымліваюцца вугляводы, 5-7 % цукроў (глюкозу і фруктозу), 1-2 % лімоннай кіслаты, яблычная і аскарбінавыя кіслоты, дубільныя рэчывы, эфірныя алеі, якія надаюць ягадам смак ананаса. Гаспадарчае значэнне і прымяненне![]() Лічыцца лепшай паўночнай ягадай. Ягады ўжываюць у свежым і перапрацаваным выглядзе. З ягад рыхтуюць варэнне, сокі, наліўкі, настойкі, лікёр. З лісця гатуюць гарбату. Сок касцяніц арктычных спрыяе зніжэнню тэмпературы, здавальняе смагу. Рэкамендуецца як танізавальны і ўмацавальны сродак. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia