Касцёл Маці Божай Шкаплернай (Жукойні Жалядскія)

Каталіцкі храм
Касцёл Маці Божай Шкаплернай
54°55′10″ пн. ш. 26°14′24″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Жукойні Жалядскія
Канфесія Каталіцкая Царква
Епархія Гродзенская дыяцэзія
Дэканат Астравецкі дэканат 
Дата пабудовы 1912 год
Глобус Беларусі globustut.by/zhukojni-z/…
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Касцёл Маці Божай Шкаплернай (Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі з гары Кармель) — мураваны каталіцкі храм у вёсцы Жукойні Жалядскія Астравецкага раёна Гродзенскай вобласці. Знаходзіца на вуліцы Савецкай, 25.

Гісторыя

Касцёл Маці Божай Шкаплернай (1915—1918)

Першы будынак касцёла пабудаваны ў 1622 годзе. У 1820 годзе пабудаваны новы, драўляны касцёл пад назвай Беззаганнага Пачуцця Найсвяцейшай Панны Марыі і святога Войцеха і мучанікаў. У 1908 годзе будынак касцёла, які на той момант быў пераўтвораны ў царкву, згарэў. На месцы пагарэлішча ў 1912 годзе была пабудавана каменная царква, якая ў 1914 годзе была аддадзена католікам. Рэканструкцыя будынка доўжылася з 1914 года да 1918 год. Пад час рэканструкцыі была зменена арыентацыя алтара на захад. Памяшканне былой царквы стала прэсбітэрыем, да якога прыбудавалі асноўны зруб-трысцен з арачнымі вокнамі, над уваходам усталявалі хоры з фісгармоніяй. Ля касцёла была ўзведзена 4-гранная званніца і быў павешаны звон фундацыі Гасперскага[1].

Касцёл быў закрыты ў 1947 годзе савецкімі ўладамі. У 1990 годзе быў вернуты каталіцкай грамадзе.

Архітэктура

Сучасны інтэр'ер (здымак зроблены перад пахавальнай Імшой).

Помнік архітэктуры гістарызму. Трохчасткавую падоўжна-восевую кампазіцыю храма складаюць прамавугольныя ў плане аб’ёмы малітоўнай залы, апсіды і ніжэйшай сакрысціі. Двухсхільны дах асноўнага аб’ёму завершаны над фасадам васьмігранным шатровым драўляным барабанам, праз трохвугольныя застрэшкі пераходзіць у вальмавы над апсідай. Франтальны фасад вырашаны ўтрыраваным драўляным чатырохкалонным порцікам з трохвугольным франтонам. Плоскасныя бакавыя фасады рытмічна расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі з броўкамі і падваконнымі панэлямі, у апсідзе апяразаны гарадковымі фрызамі. Атынкаваныя і пабеленыя сцены кантрастуюць з паліхраміяй бутавай муроўкі цокаля.

Унутры памяшканні перакрыты адзінай плоскай столлю. У залу выступае антрэсоль хораў, падтрыманая двума слупамі. Драўляны галоўны і два бакавыя маляваныя алтары трактаваны ў стылі неабарока. Сцены і плафоны столі пакрыты арабескавай арнаментыкай. На левай сцяне апсіды навешана гранёная кафедра амбона[2].

Зноскі

  1. Касцёл Маці Божай Шкаплернай Архівавана 26 студзеня 2020.
  2. ЖУКОЙНІ-ЖАЛЯДСКІ КАСЦЁЛ МАЦІ БОЖАЙ ШКАПАЛЕРНАЙ(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 26 студзеня 2020. Праверана 26 студзеня 2020.

Літаратура

  • Валуевіч, І. Жалядскі касцёл / Іаланта Валуевіч // Астравецкая праўда. — 2012. — 1 жніўня. — С. 6.
  • Драўніцкі, І. З гісторыі Жалядзяў і Жалядскага касцёла / Іван Драўніцкі // Беларусь=Японія : матэрыялы Другіх міжнар. чытанняў, прысвечаных памяці Іосіфа Гашкевіча / Рэдкал.: А. Мальдзіс [і інш.]. — Мінск : «Беларускі кнігазбор», 2003. — С. 341—348.
  • Драўніцкі, І. Жалядзі. Кляштар і касцёл / Іван Драўніцкі // Астравецкая праўда. — 2002. — 31 жніўня. — С. 3.
  • Кулагін, А. М. Каталіцкія храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін. — Мінск : «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі», 2008. — С. 144—145.
  • Прыхач, У. Метамарфозы Жалядскай святыні / Уладзімір Прыхач // Астравецкая праўда. — 2018. — 8 верасня (№ 69). — С. 6.
  • Цвирко В. 150 золотых маршрутов моёй Беларуси / Владимир Цвирко // 7 дней. — 2017. — 9 февраля (№ 6). — С. 24.

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya