Касцёл Святых Казьмы і Даміяна (Астравец)
Касцёл Святых Казьмы і Дзям'яна — помнік архітэктуры класіцызму. Пабудаваны з цэглы ў 1785—87 гг. у г. Астравец (вул. Камсамольская, 1). Архітэктар Аўгуст Касакоўскі. ГісторыяЗнаходзіцца на месцы старажытнага касцёла і кляштара дамініканцаў, узведзенага магнатамі Корсакамі ў 1616—1618 гг. Пабудаваны ў 1785—1787 гг. з цэглы на месцы старажытнага драўлянага касцёла. У 1866 г. храм перабудаваны пад праваслаўную царкву. Касцёл дзейнічае. 2 жніўня 2016 года Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь касцёлу нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці Беларусі рэгіянальнага значэння[1]. Архітэктура![]() Уяўляе сабой трохнефную базіліку з плоскай алтарнай сцяной прэсбітэрыя і фасадам-нартэксам, які мусіў быць двухвежавым. Усе часткі храма храма аб'яднаны ў строгім прамавугольным аб'ёме, накрыты пасля перабудовы агульным пакатым дахам. Пры перадачы касцёла пад праваслаўную царкву ў 1866 г. над ім узвялі несапраўдны купал з цубуляй. Архітэктурна-дэкаратыўны акцэнт створаны на галоўным фасадзе. Яго двух'ярусная сіметрычна-восевая кампазіцыя вылучаная па цэнтры чатырохкалонным іанічным порцікам з трохвугольным франтонам, фасад крапаваны пілястрамі таго ж ордара. Другі ярус — высокі парапет з дзвюхгранным шчытом па цэнтры і крапоўкай арачнымі нішамі па баках (надбудаваны ў другой палове XIX ст.). Верхнія ярусы вежаў адсутніцаюць, іх ніжнія чацверыкі завяршае масіўны атык, аздоблены падобным на старажытнарускую трохлопасцевую арку-нішу і па баках крапаваны арачнымі нішамі. Бакавыя фасады рытмічна расчлянёныя высока ўзнятымі арачнымі аконнымі праёмамі, шырокімі лапаткамі ў прасценках і завершаныя развітым карнізам. За манументальнай класіцыстычнай стылістыкай фасада ўжо складана заўважыць барочную сутнасць фрхітэктонікі святыні. ![]() ![]() Унутраная прастора храму падзеленая чатырма слупамі на тры нефы і две сакрысціі, якія ў цэнтральным нефе вылучаюць алтарнае памяшканне, асветленае дзвюма высокімі арачнымі вокнамі на тарцовай сцяне. Цэнтральны неф перакрыты цыліндрычным скляпеннем з распалубкамі і папружнымі аркамі, больш вузкія бакавыя нефы — крыжовымі. Над нартэксам хоры. ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia