Касцёл Святога Яўхіма (Клюшчаны)
Касцёл Святога Яўхіма — колішні драўляны каталіцкі храм у вёсцы Клюшчанах Астравецкага раёна Гродзенскай вобласці. Знаходзіўся ў паўночна-заходняй частцы вёскі. ГісторыяКасцёл пабудаваны ў 1726 годзе з дрэва па фундацыі Я. Корсака, капітальна перабудаваны ў 1905 годзе. У 1915–1916 гадах у храме служыў Казімір Сваяк. Зачынены ў 1948 годзе, вернуты католікам i адбудаваны ў 1990 годзе, рэкансэкраваны 16 кастрычніка 1993 года. Па звестках 2017 года, парафія налічвала 148 чалавек[1]. У ноч на 6 чэрвеня 2017 года касцёл цалкам згарэў[2]. Верагоднай прычынай пажара з’яўляецца няспраўнасць электычных сетак і абсталявання. На месцы касцёла плануецца будаўніцтва цаглянай капліцы[1]. АрхітэктураПомнік архітэктуры неаготыкі. Прамавугольны ў плане храм з пяціграннай апсідай, па баках якой — нізкія сакрысціі. Галоўны фасад завершаны трохвугольным франтонам і фланкіраваны двух’яруснымі чацверыковымі вежамі, накрытымі высокімі шатрамі (надбудаваны ў 1905 годзе замест цэнтральнай васьміграннай званіцы) з франтончыкамі-вімпергамі ў аснаванні. Такая ж меншага памеру сігнатурка вянчае гранёны дах над алтарнай часткай. Бакавыя фасады рытмічна расчлянёны высока ўзнятымі лучковымі аконнымі праёмамі з сандрыкамі і брусамі-сцяжкамі ў прасценках. Уваход арганізаваны праз невысокі прытвор пад пакатым двухсхільным пакрыццём. У афармленні фасадаў выкарыстана фігурная шалёўка. Унутры малітоўная зала была падзелена чатырма слупамі на тры нефы, перакрытыя агульнай кесаніраванай бэлькамі столлю[3]. Вакол храма знаходзілася бутавая агароджа з мураванымі слуповымі брамамі. Аляксандр Лакотка адносіў будынак да панёманскага тыпу драўлянага сакральна-манументальнага дойлідства, прадстаўнікамі якога таксама з’яўляюцца касцёлы ў Дудах, Кемелішках, Хоўхлаве[4]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia