Касцёл Святога Георгія (Варона)
Касцёл Святога Георгія — помнік архітэктуры позняга барока. Пабудаваны ў в. Варона Астравецкага раёна у сярэдзіне XVIII стагоддзя. Занесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як аб'ект гісторыка-культурнай спадчыны рэспубліканскага значэння. Архітэктура![]() Будынак прамавугольны ў плане, накрыты высокім двухсхільным дахам. З паўночна-ўсходняга боку да касцёлу прымыкае квадратная ў плане сакрысція (пабудаваная ў канцы XIX — пачатку XX стагоддзя). Галоўны фасад касцёла завершаны трохярусным атыкавым франтонам. Ніжні прамавугольны ярус з'яўляецца асновай фігурнага шчыта і вежачкі, якія ўзвышаюцца над відьчыкам даху. Пдоскасць галоўнага фасада прарэзаная лучковым уваходным праёмам і невялікім прамавугольным акном у ніжнім ярусе франтону. Бакавыя сцены расчлянёныя пілонамі, вырашанымі накшталт контрфорсаў, вуглы будынку апрацаваныя шырокімі пілястрамі. Інтэр'ерІнтэр'ер зальны з плоскай столлю. Сцены расчлянёныя пілястрамі, над імі — фрэскавыя выявы апосталаў. У алтарнай сцяне невялікая ніша і фрэскавая выява перспектыўнага алтара з калонамі іанічнага ордара, антаблементам і конхай над ім. Размалёўка столі імітуе купал. Пры ўваходзе — хоры. Драўляная агароджа хораў размаляваная (нішы з разеткамі). Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia