Касцёл Святога Юрыя (Паланечка)
Касцёл Святога Юрыя — рымска-каталіцкі касцёл з рысамі неаготыкі і мадэрну[1] ў в. Паланечка (Баранавіцкі раён, Брэсцкая вобласць). Належыць да Баранавіцкага дэканату Пінскай дыяцэзіі. ГісторыяПабудаваны на пагорку, непадалёк ад былога палаца Радзівілаў. Першы драўляны касцёл быў пабудаваны ў 1751 годзе па фундацыі біскупа Жалкоўскага і асвечаны ў 1759 г. Перабудоўваўся ў 1827 і 1897 гадах[2]. Архітэктура![]() Касцёл спалучае рысы як неаготыкі, так і мадэрну[1]. У плане прамавугольны з пяціграннай апсідай і гранёным вальмавым пакрыццём. Галоўны фасад касцёла фланкіраваны дзвюма чацверыковымі шатровымі вежамі, паміж якімі размяшчаецца невялікая разета. Двух слуповы ганак з пяццю цэментнымі прыступкамі, завершаны двухсхільным навесам[2]. Гарызантальна ашаляваныя бакавыя фасады рытмічна расчлянёны высокімі стральчатымі аконнымі праёмамі і ступеньчатымі контрфорсамі ў прасценках. У дэкоры выкарыстаны накладны геаметрычны арнамент, які апяразвае карніз на дэнтыкулах, фігурная шалёўка, гатычныя пераплёты вокнаў[1]. Інтэр'ер![]() Унутры храма на чатырох драўляных слупах хоры, на якіх размяшчаецца арган на дзевяць галасоў, выкананым віленскім майстрам Ф. Астрамецкім у 1897 годзе[1][2]. ![]() Двух'ярусны драўляны галоўны алтар простай работы часткова ўпрыгожаны разьбой і пазалотай, фланкіраваны дзвюма карынфскімі калонамі. Бакавыя абразы і прафіляваны цокаль дэкарыраваны акантам. У алтары размешчаны 2 чыгунныя мемарыяльныя дошкі 1829 і 1836 гадоў, прысвечаныя прадстаўнікам роду Радзівілаў[1]. З правага боку ад прэсбітэрыя бакавы алтар Прасвятой Дзевы Марыі, з левага боку – алтар Св. Антонія Падуанскага. Яшчэ адзін алтар знаходзіўся ў капліцы[2]. ![]() Іншыя пабудовы![]() Касцельны двор абнесены агароджай. З правага боку ад касцёла стаяла званіца на мураваным падмурку, пабудаваная ў 1855 годзе. Званіца была квадратная ў плане, памерам грані 4 сажні 10 вяршкоў. У 1873 годзе званіцу змацавалі чатырма брусамі, звязанымі па баках пад дахам. У званіцы месціліся тры званы. З правага боку званіцы знаходзілася капліца на два акны для часовага знаходжання памерлых. З левага боку ад касцёла, за агароджай, размешчана драўляная плябань, пабудаваная ў 1861 годзе на мураваным падмурку[2]. Цікавыя фактыМенавіта ў гэтым касцёле хрысцілі вядомага навукоўца і асветніка, нацыянальнага героя Чылі Ігната Дамейку[3]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia