Упершыню Ішкалдзь згадваецца ў 1-й пал. XV ст. як маёнтак у Наваградскім павеце, уладанне Неміровічаў. У 1449 смаленскі намеснік М. Неміровіч заснаваў тут касцёл. У 1472 г. з яго фундацыі збудавалі мураваны касцёл Найсвяцейшай Тройцы. М. Неміровіч запісаў маёнтак сваёй жонцы Альжбеце, па смерці якой гэты двор мусіў перайсці пад юрысдыкцыю Віленскага біскупства.
У 1502 і 1506 гг. Ішкалдзь пацярпела ад набегаў крымскіх татараў. Станам на 1579 г. паселішча мела статус мястэчка і знаходзілася ў валоданні Кацярыны Тэньчынскай, тут было 82 сядзібы, 2 карчмы. На 1598 г. — рынак, 2 вуліцы, 69 двароў, уласнасць К. Радзівіла Перуна. Сяляне мястэчка адбывалі паншчыну 3 дні ў тыдзень з валокі[2]. Пазней мясціна знаходзілася ў валоданні Ільінічаў, Радзівілаў, Вітгенштэйнаў.
У першай палове 1880-х гг. у мястэчку было 108 двароў. У 1897 годзе дзейнічала царква, працавалі магазін, крама і карчма, рэгулярна праводзіўся 1 кірмаш. Побач з мястэчкам быў засценак Новая Ішкалдзь.
Стэфан Зан (1803—1859) — удзельнік паўстання 1830—1831 гадоў, малодшы брат Тамаша Зана.
Галерэя
Краявіды Ішкальдзі
Касцёл
Касцёл, бакавы фасад
Касцёл, брама
Каплічка
Зноскі
↑Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
↑Лойка, П. А. Прыватнаўласніцкія сяляне Беларусі: Эвалюцыя феадальнай рэнты ў другой палове XVI—XVIII ст. / П. А. Лойка; АН БССР, Інстытут гісторыі; Пад рэд. В. І. Мялешкі. — Мн.: Навука і тэхніка, 1991. — 111 с. — С. 24. — ISBN 5-343-00563-2. Са спасылкай на:ЦГДА БССР. — Ф. КМФ-5. — Воп. 1. — Спр. 1380. — Арк. 8.
↑Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 14 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 10.
↑Памяць: Гіст.-дакум. хроніка горада Баранавічы і Баранавіцкага раёна // Г. К. Кісялёў (галоўны рэдактар), Р. Б. Венцэль, М. К. Дзёмін і інш. (рэдкал.), М. І. Бернат (укладальнік). — Мн.: БЕЛТА, 2000. — 736 с.: іл. — ISBN 985-6302-28-5.
Памяць: Гіст.-дакум. хроніка горада Баранавічы і Баранавіцкага раёна // Г. К. Кісялёў (галоўны рэдактар), Р. Б. Венцэль, М. К. Дзёмін і інш. (рэдкал.), М. І. Бернат (укладальнік). — Мн.: БЕЛТА, 2000. — 736 с.: іл. — ISBN 985-6302-28-5.