Свята-Праабражэнскі касцёл (Новая Мыш)
Навамышскі Праабражэнскі касцёл — помнік архітэктуры класіцызму, у цэнтры вёскі Новая Мыш Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. ГісторыяПабудаваны ў 1825 (1824?) г. з цэглы на месцы згарэўшага драўлянага касцёла 1641 г., пастаўленага падканцлерам Вялікага Княства Літоўскага Казімірам Львом Сапегам. Касцёл абгароджаны парканам з 3-арачнай мураванай брамай, выкананай у неарус-кім стылі. У вуглу агарсйжы перад касцёлам пастаўлена драўляная 2-ярусная шатровая званіца. Дзейнічае. АрхітэктураВырашаны адзіным прамавугольным у плане аб'ёмам, накрытым 2-схільным дахам з вальмамі над 3-граннай апсідай. Галоўны фасад вылучаны порцікам з 4 парамі калон і высокім трохвугольным франтонам. Бакавыя фасады рытмічна расчлянёны стральчатымі аконнымі праёмамі ў простых ліштвах, 2-ступеньчатымі контрфорсамі ў прасценках. Цэнтр даху на галоўным фасадзе завершаны шатровым ліхтарыкам. Інтэр'ерШырыкі неф касцёла з самастойнымі аб'ёмамі 2-ярумных сакрысцій перакрыты лучковым драўляным скляпеннем. У інтэр'еры арган, дэкарыраваны ў стыді ракако (1762 г.). У канцы XIX — пачатку XX стст. у касцёле ўстаноўлены 3 драўляныя разныя алтары, выкананыя ў XVII ст. (перабудаваны і ўпрыгожаны скульптурамі ў XVIII—XIX стст.), і амбон 1745 г. у стылі ракако (усе перанесены з Нясвіжскага касцёла бенедыкцінак. Галоўны алтар 2-ярусны, на высокім цокалі, сярод матываў разьбы: вінаградная лаза з гронкамі, разеткі, ракавіны, пальметы, акант, пуцці. Значную цікавасць уяўляе шэраг скульптур галоўнага алтара. Сярод іх — Св. Схаластыка, Св. Бенедыкт, Марыя з дзіцем. Скульптура Марыя з дзіцем знаходзіцца ў арачнай нішы праёма другога яруса, Бенедыкта і Схаластыкі — на бакавых кансолях. У трактоўцы гэтых вобразаў адчуваецца імкненне скульптара адысці ад некаторай ідэалізацыі і нават пэўнай спешчанасці выяў «мяккага стылю», што асабліва ярка выяўлена ў скульптуры Марыя з дзіцем. У адной руцэ яе скіпетр, на другой сядзіць дзіця. На галаве карона, з-пад якой спускаюцца доўгія валасы, утвараючы некалькі напружаны матыў спіралі. Доўгае адзенне з вострымі ломкімі складкамі хавае абрыс фігуры. Спакойная пастава, слабая расчлянёнасць аб'ёму надаюць скульптуры манументальны характар, раскошная карона — царскую веліч. Вобраз урачысты — гэта царыца, і скіпетр у яе руцэ — сімвал улады. Горда сядзіць на руцэ маці маленькі Хрыстос. У адрозненне ад гарэзлівых голенькіх дзяцей больш ранніх кампазіцый ён апрануты, у адной руцэ дзяржава, другая паднята для блаславення. Калі параўнаць гэту скульптуру з аналагічнымі польскімі, то можна заўважыць адрозненне ў позе Марыі і дзіцяці, паставе фігур, а нямецкія ўзоры наогул вылучаюцца больш трыўмфальным характарам вобразаў[1]. Галерэя
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia