Клоўска (станцыя метро)
Клоўская (укр.: Кло́вська, ⓘ) — 31-я станцыя Кіеўскага метрапалітэна, размешчаная на Сырэцка-Пячэрскай лініі, паміж станцыямі «Палац Спорту» і «Пячэрская». Адкрыта 31 снежня 1989 года пад назвай «Мечнікава» у складзе першай чаргі Сырэцка-Пячэрскай лініі. Цяперашняя назва — з 2 лютага 1993 года, ад назвы гістарычнай мясцовасці Клоў, дзе станцыя размешчана. КанструкцыяСтанцыя глыбокага залажэння. Мае тры падземныя залы — сярэднюю і дзве з пасадачнымі платформамі. Залы станцыі злучаюцца паміж сабой шэрагам праходаў-парталаў, якія чаргуюцца з пілонамі. Пілоны вузкія, абліцаваныя белым мармурам. Скляпенні выкананы з афарбаванага ліставога алюмінію. Агульнае афармленне станцыі лаканічнае, у светлых танах, без выкарыстання адмысловых дэкаратыўных элементаў. У тарцы цэнтральнай залы — кампазіцыя на біялагічную тэматыку (у гонар біёлага Іллі Мечнікава), якая сімвалізуе біялагічную ванну ў выглядзе арачнага контррэльефа з лакальнага белага мармуру, у цэнтры якой — чорная мармуровая сфера. Сярэдняя зала пры дапамозе эскалатарнага тунэлю з трохстужачным аднамаршавым эскалатарам злучана з падземным вестыбюлем, які выходзіць у падземны пераход на вул. Мечнікава. Наземны вестыбюль адсутнічае. Рэжым працыАдкрыццё — 05:47, закрыццё — 0:11. Адпраўленне першага цягніка ў напрамку:
Адпраўленне апошняга цягніка ў напрамку:
Фотаздымкі
ЗноскіСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia