Тэлычка (станцыя метро)
Тэлы́чка[1] (укр.: Тели́чка) — недобудована станція Сырэцка-Пячэрскай лініі Кіеўскага метрапалітэна. Размешчана на правым беразе Кіева, у мясцовасці Ніжняя Тэлычка. Гісторыя будаўніцтваБудаўніцтва станцыі пачалося ў 1990-х гадах, былі пабудаваны дзве платформы на ўчастку паміж станцыяй «Выдубічы» і Паўднёвым мастом. Работы былі спыненыя ў 1992 годзе. Прычынай спынення будаўніцтва было тое, што станцыя знаходзіцца ў раёне з прамысловай забудовай з недастатковым пасажырапатокам. Па стане на 2016 год ніякія працы па дабудоўцы станцыі не вядуцца, праектныя работы таксама замарожаныя. У сувязі з планаваннем ў перспектыве будаўніцтва паблізу бізнес-цэнтра ў будучыні можа паўстаць неабходнасць у гэтай станцыі. У канцы 2012 года станцыя з'явілася на вагонных схемах Кіеўскага метрапалітэна як будуемая[2]. ПерспектывыНа прэзентацыі новых станцый ККЛ 5 лістапада 2010 г.[3], была прадстаўлена канцэпцыя развіцця кіеўскага метрапалітэна на бліжэйшыя гады, згодна з якой станцыю можна ўвесці ў эксплуатацыю ў 2013 годзе. У жніўні 2012 года ў КП «Кіеўскі метрапалітэн» паведаміў, што ў бліжэйшыя гады дабудоўкі станцыі не плануецца[4]. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia