Левабярэжная (станцыя метро)
Левабярэжная (укр.: Лівобережна, ⓘ) — 9-я станцыя Кіеўскага метрапалітэна, размешчаная на Святошынска-Броварскай лініі паміж станцыямі «Гідрапарк» і «Дарніца». Была адкрыта 5 лістапада 1965 года. ГісторыяАдкрыта 5 лістапада 1965 года. Атрымала назву ад найбліжэйшага жылога масіву Левабярэжны. Пасажырапаток — 52,6 тыс. чал./суткі. У 1976 годзе для павелічэння прапускной здольнасці была праведзена рэканструкцыя станцыі — да парталаў-уваходаў прыбудаваны 2 вестыбюлі. 4 кастрычніка 2011 года паблізу ад станцыі адкрыты прыпыначны пункт Левабярэжная гарадской электрычкі. КанструкцыяСтанцыя знаходзіцца паміж паўночнай і паўднёвай паловамі Левабярэжнага масіву. Побач размешчаны тэатр драмы і камедыі на Левым беразе, гасцініца «Турыст», Левабярэжны паштамт. Станцыя размешчана на эстакадзе, наземная адкрытага тыпу з астраўной платформай. Пасадачная платформа прычынена навесамі, якія абапіраюцца на калоны, размешчаныя па цэнтры. Платформа злучаная ўваходамі з двума наземнымі вестыбюлямі-парталамі, прыбудаванымі да эстакады. З вестыбюляў маюцца выхады на вуліцу Яўгена Сверсцюка. АбсталяваннеАбсталяванне станцыі ідэнтычна «Дарніцы» і «Гідрапарку», станцыю адрознівае толькі выкарыстанне ў аздабленні сіняй пліткі. ПерасадкаСтанцыя мае выхад да прыпыначнага пункта Левабярэжная Кіеўскай гарадской электрычкі. У перспектывах развіцця Кіеўскага метрапалітэна прадугледжана, што гэтая станцыя будзе перасадачнай на Сырэцка-Пячэрскую лінію і на Левабярэжную лінію (праектуемую)[1]. Станцыя Левабярэжная — адзіная ў Кіеўскім метрапалітэне, з якой будзе перасадка на 2 іншыя лініі метро. Рэжым працыАдкрыццё — 05:35, закрыццё — 0:06. Адпраўленне першага цягніка ў накірунку:
Адпраўленне апошняга цягніка ў накірунку:
Фотаздымкі
Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia