Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Козікаўскі сельсавет у складзе Целяханскага раёнаПінскай вобласціБССР. Цэнтр — вёска Козікі. З 8 студзеня 1954 года ў Брэсцкай вобласці. З 8 жніўня 1959 года ў складзе Івацэвіцкага раёна, з 25 снежня 1962 года — Бярозаўскага раёна, з 6 студзеня 1965 года — Івацэвіцкага раёна. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 2 населеныя пункты[1]. 26 чэрвеня 2013 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Жытлінскага сельсавета[2].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 895 чалавек[3], з іх 93,7 % — беларусы, 4,1 % — рускія, 1,1 % — украінцы, 0,6 % — палякі[4].
На момант скасавання ў сельсавет уваходзілі 2 населеныя пункты: Вулька Аброўская і Козікі.
Крыніцы
↑Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 23. — 248 с. — 10 000 экз.
Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Козіцкі (Козікаўскі) сельсавет у гістарычных адміністрацыйных адзінках