Дабромысленскі сельсавет

Дабромысленскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Івацэвіцкі раён
Уключае 6 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Дабромысль
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Дата скасавання 9 жніўня 2022
Насельніцтва (2019) 921
Дабромысленскі сельсавет на карце
Часавы пояс UTC+03:00
Тэлефонны код 1645
Код аўтам. нумароў 1

Дабро́мысленскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Дабромысль.

Гісторыя

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Быценскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 8 студзеня 1954 года ў Брэсцкай вобласці. З 14 кастрычніка 1957 года ў складзе Івацэвіцкага раёна, з 25 снежня 1962 года — Бярозаўскага раёна, з 6 студзеня 1965 года — адноўленага Івацэвіцкага раёна. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 7 населеных пунктаў[1]. Скасаваны 9 жніўня 2022 года, тэрыторыя далучана да Волькаўскага сельсавета[2].

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1319 чалавек[3], з іх 96,6 % — беларусы, 1,8 % — рускія, 0,5 % — палякі, 0,5 % — украінцы[4]; паводле перапісу 2019 года — 921 чалавек[5].

Населеныя пункты

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 6 населеных пунктаў:

Крыніцы

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya