Лапцёўка
Лапцёўка[1], таксама Лапцеўка[2] (трансліт.: Lapcioŭka, руск.: Лаптёвка) — вёска ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Віраўлянскага сельсавета. За 56 км на паўночны захад ад Гарадка, 13 км ад чыгуначнай станцыі Езярышча на лініі Віцебск — Невель, 88 км ад Віцебска. Рэльеф раўнінны. На захадзе працякае рака Обаль (прыток Заходняй Дзвіны), на поўдні ляжыць лясны масіў. Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе і далей па шашы Гарадок — Невель. ГісторыяУ 1-й палове 19 стагоддзя ў складзе фальварка Рудня дзяржаўнага маёнтка Езярышча ў Гарадоцкім павеце Віцебскай губерні. У 2-й палове 19 — пачатку 20 стагоддзя вёска ў Руднянскай воласці Гарадоцкага павета Віцебскай губерні. У 1905 годзе 129 дзесяцін зямлі. З 15 лютага 1923 года ў Невельскім павеце. У 1924 годзе вернуты ў склад БССР. З 20 жніўня 1924 года ў Руднянскім сельсавеце, з 9 кастрычніка 1929 года ў Езярышчанскім сельсавеце Езярышчанскага раёна Віцебскай акругі (да 26 ліпеня 1930 года), з 12 лютага 1935 года ў Мехаўскім раёне, з 20 лютага 1938 года ў Віцебскай вобласці. У Другую сусветную вайну ў лістападзе 1942 года нацысты спалілі вёску, забілі 17 жыхароў. Разам з ёй была спалена вёска Рудзіха (знаходзілася за 2 км), 15 двароў, загублена 20 жыхароў, не адрадзілася. З 4 кастрычніка 1957 года да 2004 года ўваходзіла ў склад Халамерскага сельсавета[3]. У 1970 годзе ў складзе саўгаса «Маяк». З 8 красавіка 2004 года ў Віраўлянскім сельсавеце. У 2012 годзе ў складзе КУСП «Маяк». Насельніцтва
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia