Шчотнікі
Шчо́тнікі[1] (трансліт.: Ščotniki, руск.: Щётники) — вёска ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Віраўлянскага сельсавета. За 29 км на паўночны захад ад Гарадка, 65 км ад Віцебска, 15 км ад чыгуначнай станцыі Бычыха на лініі Віцебск — Невель. На паўночным захадзе працякае ручай (прыток ракі Бярноўка), на паўночным усходзе месціцца лясны масіў. Транспартныя сувязі па дарозе Віраўля — Гарадок. ГісторыяУ канцы 18 стагоддзя вёска Шчакотнікі ў Гарадоцкім павеце Полацкай губерні. У 1-й палове 19 стагоддзя вёска ў складзе казённага маёнтка Езярышча ў Гарадоцкім павеце Віцебскай губерні, адносілася да Віраўлянскага прыхода. У 1847 годзе вёска ў складзе Нова-Віраўлянскага сельскага таварыства, 18 дзесяцін ворыва, 10 дзесяцін сенакосу. У 1897 годзе ў складзе Стара-Віраўлянскай сельскай грамады Віраўлянскай воласці Гарадоцкага павета. У 1905 годзе было 80 дзесяцін угоддзяў, адносілася да Віраўлянскага прыхода. У 1920 годзе ў Віраўлянскай воласці Віцебскага павета, школа 1-й ступені. У сакавіку 1924 года вернута ў склад БССР. З 20 жніўня 1924 года ў Віраўлянскім сельсавеце Гарадоцкага раёна Віцебскай акругі (да 26 ліпеня 1930 года). З 12 лютага 1935 года ў Мехаўскім раёне. З 20 лютага 1938 года ў Віцебскай вобласці. У Другую сусветную вайну з фронту не вярнуліся 14 жыхароў. З 18 сакавіка 1958 года ў Езярышчанскім, з 25 снежня 1962 года ў Гарадоцкім раёнах. У 1970 годзе ў калгасе «Віраўлянскі». У 2012 годзе ў складзе філіяла «Віраўлянскі» замежнага прыватнага сельскагаспадарчага вытворчага УП «Дзецкасельскі-Гарадок». Насельніцтва
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia