Ключагорская
Ключаго́рская[1] (трансліт.: Kliučahorskaja, руск.: Ключегорская) (да 30 ліпеня 1964 года Бедавіцы[2]) — вёска ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Віраўлянскага сельсавета. ГеаграфіяЗнаходзіцца на рацэ Обаль, за 53 км на паўночны захад ад горада Гарадок, за 16 км ад чыгуначнай станцыі Езярышча на лініі Віцебск — Невель, за 95 км ад Віцебска. Рэльеф раўнінны. На поўдзень і ўсход працякае рака Обаль (прыток Заходняй Дзвіны). У цэнтры цячэ ручай, які ўпадае ў раку Обаль. На захадзе знаходзіцца лясны масіў. За за 1,2[3] (за 1,5 км[4]) у напрамку на паўночны захад ад вёскі знаходзіцца возера Сцернік (Бусоўля) Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе праз вёску Лапцёўка і далей па шашы Гарадок — Невель. У вёсцы ніхто не жыве (2018). ГісторыяУ канцы XVIII cтагоддзя вёска Бедавіцы ў Гарадоцкім павеце Полацкай губерні. У 1802 годзе ў Віцебскай губерні. У 1839 годзе складзе войтаўства Обаль, казённая ўласнасць. У 1850 годзе 12 дзесяцін ворыва, 4,5 дзесяціны сенажаці. У канцы XIX — пачатку XX стагоддзя вёска ў Обальскай воласці Гарадоцкага павета Віцебскай губерні. Адносілася да Прусаўскай сельскай грамады і Обальскага праваслаўнага прыхода. У 1905 годзе было 25 дзесяцін сельскагаспадарчых угоддзяў, 2 дзесяціны лесу, капліца на могілках. У 1920 годзе працавала школа 1-й ступені. У сакавіку 1924 года вернута ў склад БССР. За 30 жніўня 1924 года ў Халамерскім сельсавеце Езярышчанскага раёна Віцебскай акругі (да 26 ліпеня 1930 года). З 12 кастрычніка 1929 года ў Гарадоцкім, з 12 снежня 1935 года Мехаўскім раёнах. З 20 лютага 1938 года ў Віцебскай вобласці. У Вялікую Айчынную вайну ў лістападзе 1942 года спалена нацыстамі, загінулі 27 жыхароў. З фронту не вярнуліся 3 вяскоўцы. У 1953 годзе пачала дзейнічаць Ключагорская ГЭС на рацэ Обаль. З 18 сакавіка 1958 года ў Езярышчанскім, з 25 снежня 1962 года ў Гарадоцкім раёнах. У 1970 годзе ў саўгасе «Маяк». У 1997 годзе працавала ферма. Да 2004 года ўваходзіла ў склад Халамерскага сельсавета[5]. У 2012 годзе ў складзе КУСП «Маяк». Насельніцтва
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia