Пустэльнікі
Пустэ́льнікі[1] (трансліт.: Pusteĺniki, руск.: Пустельники) — вёска ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Віраўлянскага сельсавета. За 50 км на паўночны захад ад Гарадка, 25 км ад чыгуначнай станцыі Бычыха на лініі Віцебск — Невель, 87 км ад Віцебска. Рэльеф раўнінны. Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе праз вёскі Обаль, Халамер’е, Бычыха і далей па шашы Гарадок — Невель. ГісторыяУ 2-й палове 18 стагоддзя вёска ў Гарадоцкім павеце Полацкай губерні. У сярэдзіне 19 стагоддзя вёска ў казённым маёнтку Обаль у Гарадоцкім павеце Віцебскай губерні. Паводле рэвізіі 1850 года 120,5 дзесяцін угоддзяў. У 1905 годзе ў складзе Пальмінскага сельскага таварыства і Кабішчанскага праваслаўнага прыхода, 36 дзесяцін зямлі. У сакавіку 1924 года вернута ў склад БССР. З 20 жніўня 1924 года ў Пальмінскім сельсавеце Гарадоцкага раёна Віцебскай акругі (да 26 ліпеня 1930 года). З 20 лютага 1938 года ў Віцебскай вобласці. У Другую сусветную вайну з фронту не вярнуліся 37 жыхароў. У 1944-50 гадах калгас «Ударнік». У 1950-57 гадах — калгас імя Жданава. Да 16 ліпеня 1954 года вёска ўваходзіла ў склад Обальскага сельсавета, да 8 красавіка 1957 года — у склад Віраўлянскага сельсавета[2], да 8 красавіка 2004 года — у склад Халамерскага сельсавета[3]. У 2012 годзе ў складзе КУСП «Паўночны». Насельніцтва
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia