Пяскі (Голацкі сельсавет)
Пяскі́[1] (трансліт.: Piaski) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Голацкага сельсавета. Месціцца за 36 км на паўночны захад ад Мар’інай Горкі, 22 км ад Мінска, каля ракі Свіслач. ГісторыяРанняя гісторыяУ XVIII стагоддзі ў Менскім павеце Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага, у складзе маёнтка Дукора, уласнасць Агінскіх[2], пазней Оштарпаў. У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года тэрыторыя апынулася ў складзе Расійскай імперыі. У 1800 годзе былі капліца і карчма. У XIX стагоддзі ў Ігуменскім павеце Мінскай губерні. ![]() 31 сакавіка 1851 года пры пераездзе Свіслачы каля Пяскоў загінуў Леан Оштарп. Мост не вытрымаў цяжкую карэту і абваліўся. На месцы смерці Оштарпа яго сям’я ўсталявала памятны камень з надпісам[3]. У 1858 годзе вёска ў маёнтку Феліцыянава, уласнасць А. Івашкевіча. З другой паловы XIX стагоддзя ў Пярэжырскай воласці. Найноўшы часЗ канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Жыхары Пярэжырскай воласці атрымалі пасведчанні Народнага Сакратарыята Беларусі[4]. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ). З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. У 1920-х гадах была працоўная школа 1-й ступені. У 1933 годзе праведзена прымусовая калектывізацыя, быў створаны калгас «Чырвоная Беларусь». У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года вёска пад акупацыяй Германіі. Да 20 студзеня 1960 года ў Рудзенскім раёне. Насельніцтва
СлавутасціСтрачаная спадчына
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia