Луіс Буньюэль

Луіс Буньюэль
Luis Buñuel
Імя пры нараджэнні Луіс Буньюэль Партолес (ісп.: Luis Buñuel Portolés)
Дата нараджэння 22 лютага 1900(1900-02-22)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 29 ліпеня 1983(1983-07-29)[1][2][…] (83 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства Сцяг Іспаніі Іспанія Іспанская рэспубліка, Сцяг ЗША ЗША, Сцяг Мексікі Мексіка
Бацька Leonardo Buñuel González[d]
Жонка Jeanne Rucar[d]
Дзеці Хуан Луіс Бунюэль[d]
Адукацыя
Прафесія кінарэжысёр, сцэнарыст, акцёр, мантажор, пісьменнік, кампазітар, паэт, кінапрадзюсар, фатограф, рэжысёр
Кар’ера 19281977
Кірунак сюррэалізм
Член у
Узнагароды «Залатая пальмавая галіна» Канскага кінафестывалю (1961)
IMDb 0000320
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Луіс Буньюэль, таксама Луіс Бюнюэль[5] (ісп.: Luis Buñuel, 22 лютага 1900, Каланда, Тэруэль, Арагон, Іспанія — 29 ліпеня 1983, Мехіка, Мексіка) — іспанскі кінарэжысёр, найбуйнейшы прадстаўнік сюррэалізму ў кінематаграфіі.

Біяграфія

Буньюэль нарадзіўся 22 лютага 1900 года ў Арагонскім горадзе Каланда (правінцыя Тэруэль). У 1907—1915 гадах вучыўся ў езуіцкім каледжы ў Сарагосе, з 1917 года — у Мадрыдскім універсітэце, дзе пасябраваў з Сальвадорам Далі і Федэрыка Гарсія-Лоркам.

У 1924—1927 гадах у Парыжы ўдзельнічаў у руху «Авангард», працаваў асістэнтам рэжысёра Ж. Эпштэйна.

У 1936 годзе Буньюэль працаваў аташэ па культуры рэспубліканскай Іспаніі ў Францыі, садзейнічаў пастаноўкам антыфашысцкіх дакументальных стужак.

У 1939 годзе эмігрыраваў у ЗША, быў мантажорам у Галівудзе, супрацоўнікам кінааддзела Музея сучаснага мастацтва ў Нью-Ёрку.

У 1946 годзе Буньюэль перасяліўся ў Мексіку, дзе пазнаёміўся з прадзюсарам Оскарам Дансіж'е. Разам з ім зняў карціну «Вялікае казіно» (ісп.: Gran Casino, 1946). Трыма гадамі пазней рэжысёр атрымлівае мексіканскае грамадзянства.

Апошні фільм мексіканскага перыяду Буньюэля — «Сімон-пустэльнік» (ісп.: Simón del Desierto, 1965).

Перабраўшыся ў Францыю, Буньюэль пачынае супрацоўніцтва з прадзюсарам Сержам Зільберманам.

Буньюэль памёр раніцай 29 ліпеня 1983 года ў Мехіка ад сардэчнай, пячоначнай і ныркавай недастатковасці.

Фільмаграфія

Зноскі

  1. а б Luis Buñuel
  2. а б Itaú Cultural Luís Buñuel // Enciclopédia Itaú CulturalSão Paulo: Itaú Cultural, 2001. — ISBN 978-85-7979-060-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Deutsche Nationalbibliothek Record #118517465 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
  4. Find a Grave — 1996.
  5. Варыянты напісання прозвішча Буньюэль і Бюнюэль у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.3., Мн., 1996, С.339.
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya