Мазыр (аэрапорт)Мазырскі аэрапорт — былы аэрапорт у Гомельскай вобласці Беларусі. Размяшчаўся ў в. Вялікі Бокаў, за 8 кіламетраў ад горада Мазыр. Цяпер база авіяцыі МНС. Пачаў дзейнічаць у 1930-я гады. У 1932 годзе ўвайшоў у першую беларускую транспартную авіялінію «Мінск — Глуск — Парычы — Мазыр» (курсіравалі 3 самалёты По-2, пераважна вазілі пошту), а ў 1934 годзе ўвайшоў у адну з чатырох мясцовых пасажырскіх паветраных ліній.[1] У гады Вялікай Айчыннай вайны аэрапорт быў цалкам разбураны гітлераўцамі.[2] У 1960-х гадах у сувязі з развіццём горада аэрапорт аднавілі, на 1967 год у аэрапорце было адно звяно, некалькі самалётаў — Як-12 і Ан-2, невялікі калектыў пілотаў.[2] 25 красавіка 1967 года Мазырскі аэрапорт асвоіў новую лінію «Мазыр — Масква».[3] З Мазырскага аэрапорта рэгулярна выконваліся рэйсы:
1 ліпеня 1989 года ў Мазыры быў адкрыты авіяспартсклуб ДТСААФ. Пасля распаду СССР дзейнасць аэрапорта была спыненая, апошні пасажырскі рэйс з Мазырскага аэрапорта вылецеў у 1992 годзе. У 2007 і 2015 гадах разглядалася пытанне аб аднаўленні малой авіяцыі ў Мазырскім аэрапорце. Цяпер у аэрапорце базуецца авіяцыя МНС і лясгаса, праводзяцца злёты аўтаклубаў. У лютым—сакавіку 2022 года выкарыстоўваўся ў пачатку ўварвання Расіі ва Украіну. Заўвагі
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia