50-я змешаная авіябаза
50-я о́рдэна Чырво́най Зо́ркі змешаная авіяцы́йная ба́за — злучэнне ваенна паветраных сіл Рэспублікі Беларусь. Месца дыслакацыі — Мачулішчы. ГісторыяУ 1980 годзе ў Чырчыку сфарміраваны 50-ы асобны змешаны авіяцыйны полк. Полк удзельнічаў у ваенных дзеяннях у Афганістане. Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 3 сакавіка 1983 года 50-й азап за паспяховае выкананне заданняў па аказанні інтэрнацыянальнай дапамогі Дэмакратычнай Рэспубліцы Афганістан і высокія паказчыкі ў баявой і палітычнай падрыхтоўцы быў узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі. У Афганістане лётчыкамі палка было здзейснена 120 944 баявых вылетаў, у ходзе якіх знішчана каля тры з паловай тысячы душманаў, 298 апорных пунктаў, 236 лагераў мяцежнікаў і крэпасцяў, 160 агнявых кропак, 104 пазіцыі ДШК, 75 складоў са зброяй і боепрыпасамі, перавезена 90 тысяч тон грузаў, каля 700 тысяч чалавек. Баявымі ордэнамі і медалямі ўзнагароджаны 4 133 ваеннаслужачых. Званне Героя Савецкага Саюза нададзена шасці ваеннаслужачым часці. У лютым 1989 года 50-ы авіяполк у поўным складзе быў выведзены з тэрыторыі Афганістана, а ўжо ў мае на аэрадроме Ліпкі (Мінскі гарнізон) ён прыступіў да выканання задач баявой падрыхтоўкі ў мірных умовах. У адпаведнасці з планам рэфармавання ВПС Рэспублікі Беларусь у маі 1994 года ўпраўленне, дзве авіяцыйныя эскадрыллі (на Ан-12, Ту-134, Іл-22, Ан-24, Ан-26) і ТЭЧ 50-га змешанага авіяцыйнага палка перебазавалі на аэрадром Мачулішчы. З ліпеня ў Мачулішчах пачалі перафарміраванне палка ў 50-ю авіяцыйную базу. Авіябаза 26 сакавіка 1996 года перайменавана ў 50-ю транспартную авіяцыйную базу, а затым у 50-ю змешаную авіяцыйную базу. На ўзбраенні базы Іл-76МД, Ан-26, Мі-8, Мі-24. Беларусь ва ўварванні Расіі ва Украіну26 лютага 2023 года на авіябазе выбухамі пашкоджаны расійскі ваенны самалёт і снегаўборачная тэхніка[1][2]. Паводле прарасіскіх тэлеграм-каналаў і Z-блогераў, самалёт ДРЛА А-50У (адзін з шасці на ўзбраенні ВПС Расіі тым часам) пашкоджаны атакай двух беспілотнікаў[3]. Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia