Пружаны (аэрадром)
Аэрадро́м «Пружа́ны», Аэрадром «За́сімавічы», 181 баява́я верталё́тная ба́за[1] — авіяцыйная база ў ваенным гарадку Новыя Засімавічы Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Выкарыстоўваецца ВПС РБ. На ўзбраенні верталёты Мі-8 і Мі-24[2]. ГісторыяПаводле дырэктывы Генеральнага штаба УС СССР у 1953 года на аэрадром Засімавічы БВА была пераведзеная 95-я знішчальная дывізія, уключаная ў склад 26-й паветранай арміі. Пасля штаб дывізіі пераведзены ў Шчучын[3]. У 1984 годзе на аэрадроме быў сфарміраваны 357-ы асобны штурмавы авіяцыйны полк. У 1986—1987 полк прымаў удзел у баявых дзеяннях у Афганістане, у снежні 1988 пераведзены на авіябазу Брандыс (ням.: Brandis, ГДР) у склад 16-й паветранай арміі СССР[4]. На ўзбраенні меў 35 самалётаў Су-25, 2 Су-25УБ, 6 L-39C[5]. Выведзены з Германіі 28 красавіка 1992 года на аэрадром Бутурлінаўка[6] (Расія). У 1988 на авіябазу «Пружаны» з Афганістана выведзены 181-ы асобны верталётны полк. Пасля распаду Савецкага Саюза ўвайшоў у склад ВПС Беларусі. 1 кастрычніка 1993 года на базе палка сфарміравана 181-я баявая верталётная база[7]. Падзеі
Ваенныя фарміраванніГл. таксамаЗноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia