Паставы (аэрадром)
Паставы — былы ваенны аэрадром, размешчаны на захад ад аднайменнага горада Паставы Віцебскай вобласці ў Беларусі. ГісторыяАэрадром выкарыстоўваўся польскімі ВПС да вызвалення Заходняй Беларусі войскамі Чырвонай Арміі. У 1940 годзе на базе аэрадрома заснавана Пастаўская авіяцыйная школа, у якой рыхтавалі лётчыкаў бамбардзіроўшчыкаў. Начальнікам Пастаўскай авіяшколы быў прызначаны палкоўнік Вячаслаў Арсеньевіч Цімафееў. У распараджэнні школы было 3 аэрадромы. Асноўны — Паставы (у стадыі будаўніцтва) і два палявыя — у Міхалішках і ў Кабыльніку, на былым палявым аэрадроме польскіх ВПС. Аэрадром уваходзіў у склад 13-га раёна авіяцыйнага базавання. Станам на канец мая 1941 года на аэрадроме грунтаваліся:
З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны 23 чэрвеня школа перабазавалася ў Оршу, потым у Маскву, а затым у Чкалаў, дзе з рэшткаў некалькіх авіяшкол была сфарміравана 3-я Чкалаўская ваенная авіяцыйная школа пілотаў[1]. Пасля акупацыі Паставаў аэрадром у недабудаваным стане выкарыстоўваўся бамбардзіровачнай авіяцыяй Люфтвафэ[1]. Сучасны аэрадром быў пабудаваны ў 1954 годзе. На аэрадроме грунтаваліся:
У 1960 годзе з аэрадрома Рось перабазаваўся 940-ы знішчальны авіяцыйны полк на самалётах МіГ-17. 18 сакавіка 1960 года полк пераведзены ў знішчальна-бамбардзіровачную авіяцыю, атрымаў новае найменне — 940-ы знішчальна-бамбардзіровачны авіяцыйны полк і ўвайшоў у склад 1-й гвардзейскай знішчальна-бамбардзіровачнай Сталінградскай ордэна Леніна двойчы Чырванасцяжнай ордэнаў Суворава і Кутузава авіяцыйнай дывізіі. У лістападзе 1976 года полк быў перайменаваны ў 940-ы авіяцыйны полк знішчальнікаў-бамбавікоў і атрымаў новыя самалёты Су-7Б (БМК, БКЛ), на якіх пралятаў да 1982 года. У 1982 годзе полк атрымаў МіГ-27М і МіГ-27Д. У маі 1988 года полк расфармаваны на аэрадроме ў складзе 1-й гвардзейскай авіяцыйнай Сталінградскай ордэна Леніна двойчы Чырванасцяжнай ордэнаў Суворава і Кутузава дывізіі знішчальнікаў-бамбавікоў[2][3]. У 1976 годзе на аэрадроме пачаў сваё фармаванне 305-ы авіяцыйны полк знішчальнікаў-бамбардзіроўшчыкаў на самалётах МіГ-15 і МіГ-17. Полк увайшоў у склад 1-й гвардзейскай авіяцыйнай Сталінградскай ордэна Леніна двойчы Чырванасцяжнай ордэнаў Суворава і Кутузава дывізіі знішчальнікаў-бамбардзіроўшчыкаў. Камандзірам палка быў прызначаны палкоўнік Сычоў. У лістападзе 1976 года полк атрымаў новыя самалёты Су-7Б (БМК, БКЛ), на якіх пралятаў да 1980 года. Узімку 1977 года палку быў уручаны Баявы Чырвоны сцяг. У 1980 годзе атрымаў Су-17, а ў 1986 годзе полк перавучыўся на самалёты Су-24 і быў перайменаваны ў 305-ы бамбардзіровачны авіяцыйны полк[4]. У лютым 1989 года пасля вываду савецкіх войскаў з Афганістана перабазіраваўся на аэрадром 378-ы асобны штурмавы авіяцыйны полк на самалётах Су-25. Пасля распаду СССР у студзені 1992 года полк увайшоў у склад ВПС Беларусі, а ў 1993 годзе расфармаваны[5]. Сучасная гісторыяПасля развалу Савецкага Саюза аэрадром выкарыстоўваўся да 1993 года. У 1993 годзе 305-ы бамбардзіровачны авіяцыйны полк перабазаваўся ў Расію на аэрадром Ейск[4], а аэрадром быў зачынены. Тэрыторыя знаходзіцца ў закінутым стане. УПП разабрана. Здарэнні
Зноскі
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia