Балбасава (аэрадром)
Аэрадром «Балбасава», Аэрадром Оршы — аэрадром у аднайменным мястэчку. У часы СССР быў створаны як ваенная авіябаза. Напярэдадні Другой сусветнай вайны на аэрадроме дыслацыравалася 43-цяя знішчальная авіядывізія. З 1953 па 1993 гг. дыслацыраваўся 402-гі тбап, які меў на ўзбраенні стратэгічныя бамбардзіроўшчыкі дальняга дзеяння Ту-16 і Ту-22МЗ[2]. 29 жніўня 1997 года быў перададзены з балансу Міністэрства абароны ў камунальную ўласнасць Віцебскаму абласному выканаўчаму камітэту і Дзяржаўнаму камітэту па авіяцыі Рэспублікі Беларусь (зараз Дэпартамент па авіяцыі Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь), у прыватнасці ўзлётна-пасадачная паласа — Аршанскаму авіярамонтнаму заводу[3]. ЗдарэнніКрасавік 1954 годаПацярпеў катастрофу самалёт Ту-16. Камандзір экіпажу — палкоўнік Шурухін В.Я. — сутыкнуўся з зямлёй каля вёскі Казекі. Экіпаж у складзе 6 чалавек загінуў[4]. 4 ліпеня 1957 годаПацярпеў катастрофу самалёт Ту-16. Пасля ўзлёту, самалёт упаў на поле, разваліўся, загарэўся і знёс тры дамы ў вёсцы Ленькавічы. Экіпаж у складзе 6 чалавек загінуў. Прычына аварыі не была высветлена[4][5]. 13 мая 1959 годаПацярпеў катастрофу самалёт Ту-16. Камандзір экіпажу — капітан Фургайла Н. Н. Самалёт сутыкнуўся з зямлёй, экіпаж з 7 чалавек загінуў[4][5]. 2 лістапада 1961 годаПацярпеў катастрофу самалёт Ту-16. Камандзір экіпажу — капітан Ласкароў Н.В. Самалёт рабіў узлёт ноччу. У працэсе разбегу камандзір устанавіў замалы ўзлётны вугал. Пасля ўзлёту самалёт перайшоў на пакатае зніжэнне і на адлегласці 1900 м ад тарца ўзлётна-пасадачнай паласы сутыкнуўся з зямлёй, разбурыўся і згарэў. Экіпаж, 6 чалавек, загінуў[4][5]. Зноскі
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia