Максім Васілевіч Бялоў
Максім Бялоў (нар. 23 красавіка 1999) — беларускі футбаліст, брамнік гродзенскага «Нёмана». Клубная кар’ераУ 2016 годзе пачаў прыцягвацца да складу магілёўскага «Дняпра», правёў за яго два матчы ў Першай лізе, выходзячы на замену ў канцы сустрэчы. З 2017 года, пасля выхаду магілёўскай каманды ў Вышэйшую лігу, стаў гуляць за дубліруючы склад клуба. Зрэдка прыцягваўся таксама да асноўнай каманды ў якасці трэцяга брамніка. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 24 лістапада 2018 года, адгуляўшы ўсе 90 хвілін у матчы з мінскім «Дынама» (0:3). У лютым 2019 года, пасля таго як стала вядома пра аб’яднанне «Дняпра» з мінскім «Промнем», накіраваўся на прагляд у аб’яднаную каманду, пазней праходзіў прагляд у бабруйскай «Белшыне». У сакавіку 2019 года афіцыйна стаў іграком аб’яднанай каманды, якая атрымала назву «Дняпро»[5]. У складзе магілёўскага клуба зноў стаў выступаць за дубль. У лютым 2020 года падпісаў кантракт з салігорскім «Шахцёрам»[6]. У сезоне 2020 выступаў за дубль клуба. У студзені 2021 года падоўжыў кантракт з гарнякамі[7]. У першай палове 2021 года з’яўляўся на лаўцы запасных асноўнай каманды, а пасля адправіўся на службу ў армію. У 2022 года зноў стаў выступаць за дубль «Шахцёра». У лютым 2023 года стаў трэніравацца з гродзенскім «Нёманам» і ў выніку падпісаў трохгадовы кантракт з клубам[8]. Дасягненні
Статыстыка выступленняў
Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia