Максім Ігаравіч Краўцоў
Максім Краўцоў (нар. 20 чэрвеня 2002, Гродна) — беларускі футбаліст, нападнік гродзенскага «Нёмана» і моладзевай зборнай Беларусі. Клубная кар’ераВыхаванец гродзенскай СДЮШАР «Нёман», з 2020 года пачаў выступаць за дубль клуба. У 2021 годзе стаў прыцягвацца да асноўнай каманды. 7 мая 2021 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы са «Смаргонню» (2:0). У далейшым працягваў з’яўляцца ў асноўнай камандзе, часам выходзячы на замену. У лютым 2022 года далучыўся да «Смаргоні», якая неўзабаве ўзяла нападніка ў арэнду[2]. Замацаваўся ў аснове смаргонскай каманды і дапамог ёй вярнуцца ў Вышэйшую лігу, з 8 галамі стаў найлепшым бамбардзірам каманды ў сезоне. Па заканчэнні сезона вярнуўся ў «Нёман»[3] і ў пачатку 2023 года стаў трэніравацца з гродзенцамі. У сезоне 2023 рэгулярна з’яўляўся на полі ў складзе «Нёмана», пераважна выходзячы на замену. У студзені 2024 года падпісаў новы трохгадовы кантракт з клубам[4]. Міжнародная кар’ера15 лістапада 2023 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі ў таварыскім матчы супраць Расіі (1:3), калі выйшаў у стартавым складзе і быў заменены ў канцы сустрэчы. Дасягненні
Статыстыка выступленняў
Крыніцы
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia