Аляксей Дзмітрыевіч Лягчылін
Аляксей Лягчылін (нар. 11 красавіка 1992, Гродна) — беларускі футбаліст, абаронца гродзенскага «Нёмана». Клубная кар’ераВыхаванец гродзенскага «Нёмана», з 2009 года гуляў за галоўную каманду. У сезоне 2012 не з’яўляўся на полі па прычыне траўмы. У сезоне 2013 толькі ў чэрвені стаў трапляць на лаўку запасных. 30 верасня 2013 года пасля доўгага перапынку зноў выйшаў на поле за асноўную каманду «Нёмана». Хутка замацаваўся ў асноўным складзе на пазіцыі апорнага паўабаронцы. У сезоне 2014 ужо быў трывалым іграком асновы, гуляў у апорнай зоне. 7 мая 2014 года адзначыўся дублем у браму салігорскага «Шахцёра» (выніковы лік 3:0). Усяго за сезон 2014 забіў 4 мячы. У сезоне 2015, нягледзячы на фінансавыя праблемы, застаўся ў гродзенскім клубе, яшчэ больш замацаваўшыся ў аснове. У студзені 2016 года папоўніў склад футбольнага клуба «Мінск»[4]. У сезоне 2016 быў асноўным апорным паўабаронцам мінчан. У студзені 2017 года перабраўся ў брэсцкае «Дынама», падпісаўшы двухгадовы кантракт[5]. У першай палове сезоне 2017 трывала гуляў у стартавым складзе на пазіцыі апорнага паўабаронцы, пасля стаў радзей з’яўляцца на полі. У чэрвені 2018 года па пагадненні бакоў пакінуў брэсцкі клуб[6]. У ліпені 2018 года вярнуўся ў «Нёман»[7]. Замацаваўся ў стартавым складзе гродзенскай каманды. У сезоне 2019 часцей выкарыстоўся ў якасці цэнтральнага абаронцы, пазней стаў гуляць у абароне рэгулярна[8]. У снежні 2019 года падоўжыў кантракт з гродзенцамі на адзін сезон[9]. У студзені 2024 года зноў падоўжыў пагадненне з «Нёманам»[10]. Міжнародная кар’ераВыступаў за моладзевую зборную Беларусі на Кубку Садружнасці 2013 у Санкт-Пецярбургу, правёў усе 6 матчаў і забіў 1 гол (у браму Таджыкістана). 1 чэрвеня 2017 года дэбютаваў за нацыянальную зборную Беларусі, правёўшы на полі першы тайм таварыскага матча супраць Швейцарыі (0:1). Дасягненні
Статыстыка выступленняў
Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia