Ілья Сяргеевіч Кухарчык
Ілья Кухарчык (нар. 10 сакавіка 1997, Баранавічы) — беларускі футбаліст, паўабаронца гродзенскага «Нёмана». Клубная кар’ераВыхаванец баранавіцкай ДЮСШ-5 і пастаўскай акадэміі ПМЦ, пазней далучыўся да барысаўскага БАТЭ. Выступаў за дубль, гуляў у Юніёрскай лізе УЕФА. У сакавіку 2017 года быў аддадзены ў арэнду ў «Баранавічы»[5], дзе стаў іграком асновы. У лютым 2018 года перайшоў у «Віцебск»[6], аднак ужо ў сакавіку зноў быў арандаваны «Баранавічамі»[7]. У ліпені 2018 года па пагадненні бакоў разарваў кантракт з «Віцебскам» і стаў іграком бабруйскай «Белшыны». У сезоне 2018 з-за траўмы нячаста з’яўляўся на полі. У лютым 2019 года падоўжыў кантракт з «Белшынай»[8], ў сезоне 2019 стаў адным з асноўных ігракоў бабруйчан і дапамог камандзе выйсці ў Вышэйшую лігу. У студзені 2020 года праходзіў прагляд у жодзінскім «Тарпеда-БелАЗ» і ў выніку падпісаў трохгадовы кантракт[9]. Пачынаў сезон 2020 у стартавым складзе, але хутка атрымаў цяжкую траўму, з-за якой выбыў да канца года. У 2021 годзе зноў стаў з’яўляцца на полі, выходзячы на замену. У жніўні 2021 года быў аддадзены ў арэнду «Белшыне»[10]. Замацаваўся ў стартавым складзе бабаруйскай каманды, дапамог ёй вярнуцца ў Вышэйшую лігу. У студзені 2022 года па заканчэнні арэнды пачаў трэніравацца з «Тарпеда-БелАЗ»[11], аднак у лютым разарваў кантракт з клубам[12] і хутка стаў іграком «Белшыны» на рэгулярнай аснове. У сезоне 2023 з пяццю галамі стаў найлепшым брамбрадзірам каманды. У студзені 2024 года стаў трэніравацца з гродзенскім «Нёманам» і неўзабаве падпісаў кантракт з клубам[13]. Міжнародная кар’ераУ кастрычніку 2013 года гуляў за юнацкую зборную Беларусі (да 17 гадоў) у кваліфікацыі чэмпіянату Еўропы. У кастрычніку 2015 года гуляў за юніёрскую зборную Беларусі (да 19 гадоў) у кваліфікацыі чэмпіянату Еўропы. Дасягненні
Статыстыка выступленняў
Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia