Ягор Анатолевіч Пархоменка
Ягор Пархоменка (нар. 7 студзеня 2003, Гродна) — беларускі футбаліст, абаронца гродзенскага «Нёмана» і нацыянальнай зборнай Беларусі. Клубная кар’ераВыхаванец гродзенскага «Нёмана», у 2017—2020 гадах вучыўся ў Акадэміі АБФФ. Летам 2020 года вярнуўся ў «Нёман» і пачаў выступаць за дубль, дзе хутка замацаваўся ў складзе, а з канца года пачаў прыцягвацца і да асноўнай каманды. У снежні 2020 года падпісаў трохгадовы кантракт з клубам[2]. Да сезона 2021 ужо рыхтаваўся з асновай гродзенскага клуба, з’яўляўся на лаўцы запасных, а 3 ліпеня 2021 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы з жодзінскім «Тарпеда-БелАЗ» (1:1). У ліпені 2021 года быў аддадзены ў арэнду ў «Ліду»[3], дзе замацаваўся ў стартавым складзе. У снежні 2021 года па заканчэнні арэнды вярнуўся ў «Нёман»[4] і са студзеня 2022 года пачаў рыхтавацца да новага сезона з гродзенскай камандай. У сезоне 2022 гуляў за дубль і не выхадзіў на поле ў асноўнай камандзе, толькі заставаўся на лаўцы запасных, а з пачатку 2023 года замацаваўся ў стартавым складзе гродзенцаў. У студзені 2024 года падоўжыў кантракт з «Нёманам»[5]. Міжнародная кар’ераУ кастрычніку 2019 года гуляў за юнацкую зборную Беларусі (да 17 гадоў) у кваліфікацыі чэмпіянату Еўропы. У кастрычніку 2021 года гуляў за юніёрскую зборную Беларусі (да 19 гадоў) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы. 15 чэрвеня 2023 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі ў таварыскім матчы супраць Расіі (5:1), калі выйшаў на замену ў другім тайме. У верасні 2023 года быў упершыню выкліканы ў нацыянальную зборную Беларусі. Дэбютаваў у зборнай 18 лістапада 2023 года, калі адгуляў усе 90 хвілін у адборачным матчы чэмпіянату Еўропы 2024 супраць Андоры. Дасягненні
Статыстыка выступленняў
Крыніцы
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia