Андрэй Дзмітрыевіч Васільеў
Андрэй Васільеў (нар. 11 лютага 1992, Санкт-Пецярбург, Расія) — расійскі футбаліст, абаронца беларускага клуба «Нёман» з Гродна. Клубная кар’ераЗ сямі гадоў займаўся футболам у структуры санкт-пецярбургскага «Зеніта», з 2010 года пачаў выступаць за яго моладзевую каманду. У студзені 2012 года перайшоў у «Растоў», у складзе якога 11 сакавіка 2012 года дэбютаваў у Прэм’ер-лізе ў матчы супраць «Крылаў Саветаў» (1:0), правёўшы на полі ўсе 90 хвілін. У далейшым выступаў у асноўным за моладзевую каманду растаўчан. Улетку 2013 года быў аддадзены ў арэнду санкт-пецярбургскаму «Дынама», за якое гуляў у ФНЛ, а ў студзені 2014 года на правах арэнды перабраўся ў тульскі «Арсенал». Аднак, у сакавіку атрымаў траўму і выбыў да канца сезона 2013/14, па выніках якога клуб упершыню ў гісторыі выйшаў у Прэм’ер-лігу. У сезоне 2014/15 гуляў за «Арсенал» у Прэм’ер-лізе, спачатку быў асноўным абаронцам, але пазней страціў месца ў складзе. У сезоне 2015/16 выступаў за «Зеніт-2» у ФНЛ. У пачатку 2017 года далучыўся да клуба «Чайка» з сяла Песчанакопскае, за які выступаў у трэцім расійскім дывізіёне. У сакавіку 2018 года падпісаў кантракт з беларускім клубам «Тарпеда» з Мінска[3], дзе замацаваўся ў стартавым складзе. У пачатку 2019 года стаў капітанам каманды. У ліпені 2019 года перайшоў у «Гомель»[4], дзе таксама стаў трывалым іграком асновы. У студзені 2020 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Гомель»[5] і неўзабаве папоўніў склад гродзенскага «Нёмана»[6]. Замацаваўся ў стартавым складзе каманды, дапамог «Нёману» заняць пятае месца ў Вышэйшай лізе. У студзені 2021 года падоўжыў кантракт з «Нёманам»[7]. 16 ліпеня 2022 года падчас матча з «Віцебскам» у сутыкненні з Русланам Цеверавым атрымаў чэрапна-мазгавую траўму, быў дастаўлены ў рэанімацыю і праапераваны[8]. Да канца 2022 года не з’яўляўся на полі, у сезоне 2023 вярнуў месца ў складзе. У студзені 2024 года прапусціў пачатак падрыхтоўкі да новага сезона па сямейных абставінах, у лютым 2024 года вярнуўся да трэніровак з «Нёманам»[9] і хутка падоўжыў кантракт з клубам[10]. Міжнародная кар’ераВыступаў за юніёрскую і моладзевую зборныя Расіі. Дасягненні
Крыніцы
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia