Аляксандр Антонавіч Анюкевіч
Аляксандр Антонавіч Анюкевіч (нар. 10 красавіка 1992, Гродна) — беларускі футбаліст, абаронца гродзенскага «Нёмана». Клубная кар’ераВыхаванец «Нёмана», з 2010 пачаў праходзіць у асноўны склад каманды. У другой палове 2012 года замацаваўся на пазіцыі левага абаронцы, але пасля вяртання ў строй Максіма Вітуса саступіў яму гэту пазіцыю. У першай палове 2013 года трывала з’яўляўся ў аснове, звычайна на пазіцыі правага абаронцы, а пачынаючы з верасня стаў толькі выхадзіць на замену. У пачатку 2014 года гуляў у асноўным складзе як левы абаронца, але пазней быў выцеснены са складу і стаў толькі выхадзіць на замену. У студзені 2015 года пакінуў гродзенскі клуб[2] і адправіўся на прагляд у жодзінскае «Тарпеда-БелАЗ», аднак кантракт з аўтазаводцамі падпісаны не быў[3]. У выніку вярнуўся ў «Нёман», з якім у лютым 2015 года падпісаў новы кантракт[4]. У пачатку 2017 года спрабаваў працаўладкавацца ў славацкім «Ружамберку»[5] і казахстанскім «Іртышы»[6], аднак у выніку вярнуўся ў Гродна і ў лютым 2017 года падоўжыў кантракт з «Нёманам»[7]. У сезоне 2017 не меў трывалага месца ў аснове, выступаў за дубль, і толькі ў канцы сезона вярнуўся ў асноўны склад. У першай палове сезона 2018 прыцягваўся да асноўнага складу, а са жніўня стаў выступаць за дубль. У снежні 2018 года перайшоў у «Слуцк»[8], дзе неўзабаве замацаваўся ў стартавым складзе. У снежні 2019 года разарваў кантракт са слуцкім клубам[9]. У студзені 2019 года праходзіў прагляд у казахстанскім клубе «Каспій»[10], аднак у выніку вярнуўся ў «Слуцк» і падпісаў новы кантракт[11]. У пачатку сезона 2020 з’яўляўся на полі нерэгулярна, а з ліпеня замацаваўся ў стартавым складзе. У студзені 2021 года падоўжыў пагадненне са «Слуцкам»[12]. Сезон 2021 пачынаў у аснове, пазней стаў часам заставацца на лаўцы запасных. У студзені 2022 года па пагадненні бакоў разарваў кантракт са слуцкім клубам[13]. Хутка стаў трэніравацца з «Нёманам» і ў лютым афіцыйна вярнуўся ў гродзенскі клуб[14]. У студзені 2024 года падоўжыў пагадненне з гродзенцамі[15]. Міжнародная кар’ераВыступаў за моладзевую зборную Беларусі. Дасягненні
Статыстыка выступленняў
Крыніцы
Спасылкі
Назва раздзела |
Portal di Ensiklopedia Dunia