Марка Вераці
Ма́рка Вера́ці (італ.: Marco Verratti; нар. 5 лістапада 1992, Пескара, Італія) — італьянскі футбаліст, паўабаронца катарскага клуба «Аль-Арабі» з Дохі і нацыянальнай зборнай Італіі. Клубная кар’ераВераці пачаў выступы ў моладзевай акадэміі клуба «Пескара», з’яўляючыся тэхнічна адораным плэймэйкерам з добрым дрыблінгам[3]. Дэбютаваў у складзе асноўнай каманды клуба ў сезоне 2008/09. У сезоне 2009/10 пачаў рэгулярна прыцягвацца да гульняў клуба, стаўшы адным з ключавых ігракоў у камандзе. 18 ліпеня 2012 года Вераці падпісаў пяцігадовы кантракт з французскім клубам «Пары Сен-Жэрмен». Дэбютаваў за парыжан 11 жніўня 2012 года ў хатнім матчы супраць «Лар’яна». У верасні 2023 года перайшоў у катарскі клуб «Аль-Арабі»[4]. Міжнародная кар’ера15 жніўня 2012 года Вераці дэбютаваў за зборную Італіі ў таварыскім матчы супраць зборнай Англіі, які праходзіў у швейцарскім Берне. Гульня скончылася перамогай ігракоў з Брытанскіх астравоў. Дасягненні«Пары Сен-Жэрмен»:
Італія: Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia