Мануэль Лакатэлі

Футбол
Мануэль Лакатэлі
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 8 студзеня 1998(1998-01-08)[1] (27 гадоў)
Грамадзянства
Рост 186 см
Вага 75 кг
Пазіцыя паўабаронца
Клубная кар’ера[* 1]
Аталанта
Мілан
Сасуола
Ювентус
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Мануэ́ль Лакатэ́лі (італ.: Manuel Locatelli; нар. 8 студзеня 1998) — італьянскі футбаліст, абарончы паўабаронца клуба «Ювентус» і нацыянальнай зборнай Італіі.

Кар’ера

Клубная

Выхаванец італьянскіх «Аталанты» і «Мілана». У сакавіку 2015 года Лакатэлі ўзгодніў свой першы прафесійны кантракт з «Міланам»[2][3][4]. У верасня 2015 года ўпершыню трапіў у заяўку клуба, але на полі не выходзіў. Пазней быў прыцягнуты трэнерам Сінішам Міхайлавічам да асноўнага складу, у якім дэбютаваў у Серыі А 21 красавіка 2016 года замяніўшы Андрэа Полі на 87-й хвіліне ў матчы супраць «Карпі». Пасля гэтага пачаў часцей з'яўляцца ў першым складзе.

Улетку 2018 года «Мілан» узяў у арэнду француза Т’емуэ Бакаяко і прапанаваў Лакатэлі знайсці сабе іншую каманду Серыі А ніжэйшага рангу. Кіраўніцтва жадала аддаць футбаліста ў арэнду, пажадана бяз права выкупу. Лакатэлі пагадзіўся сысці, але падаў запыт на трансфер, пазней спасылаючыся на недахоп даверу з боку клуба[5][6]. 13 жніўня 2018 года Лакатэлі далучыўся да «Сасуола» на правах арэнды з абавязацельствам выкупу[7]. У новым сезоне адразу стаў іграком асноўнага складу. Пасля сканчэння сезона стаў паўнавартасным футбалістам «Сасуола».

18 жніўня 2021 года «Ювентус» абвясціў аб падпісанні кантракту з Лакатэлі з першапачатковай двухгадовай арэндай, пры гэтым турынцы бралі на сябе абавязацельства выкупу іграка за 25 мільёнаў еўра, якія мусяць выплачвацца цягам трох гадоў[8]. 22 жніўня дэбютаваў у складзе «Ювентусу» ў матчы супраць «Удынезэ», які завяршыўся ўнічыю 2:2, выйшаўшы на замену на 90-й хвіліне[9]. 9 лістапада 2023 года Лакатэлі склаў кантракт з «Ювентусам» на пяць гадоў[10].

Міжнародная

Лакатэлі дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай Італіі 7 верасня 2020 года, згуляўшы ў стартавым складзе ў матчы Лігі нацый супраць зборнай Нідэрландаў у Амстэрдаме[11]. 28 сакавіка 2021 года ігрок забіў свой першы гол у выязным пераможным матчы супраць зборнай Балгарыі ў матчы кваліфікацыі чэмпіянату свету 2022 года[12].

У чэрвені 2021 года трэнерам Рабертам Манчыні быў уключаны ў склад зборнай Італіі на чэмпіянат Еўропы 2020 года[13]. 16 чэрвеня забіў два галы ў другім матчы групавога этапу супраць зборнай Швейцарыі. Не зважаючы на тое, што выходзіў у пачатковым складзе ў першых дзвюх групавых гульнях Італіі на турніры, пазней трапіў на лаўку запасных пасля акрыяння траўмаванага Марка Вераці[14]. Лакатэлі выйшаў на замену ў фінальным матчы ў першай палове дадатковага часу[15].

Дасягенні

«Мілан»:

«Ювентус»:

Італія:

Крыніцы

Спасылкі


Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya