Мастэрс 1976 (снукер)
Мастэрс 1976 (англ.: Masters 1976, таксама вядомы як Benson and Hedges Masters 1976 — ад назвы спонсара) — прафесійны нярэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 26 па 30 студзеня 1976 года ў «Новым лонданскім тэатры», у Лондане. Турнір стаў другім розыгрышам Мастэрс, які праводзіцца штогод з 1975 года. Спонсарам турніру зноў стала тытунёвая кампанія Benson and Hedges. Прызавы фонд турніру склаў £5,200, з якіх £2,000 атрымаў пераможца. У турніры прыняло ўдзел 10 гульцоў. Шэсць гульцоў, якія займалі вышэйшыя месцы ў рэйтынгу, пачыналі турнір адразу са стадыі 1/4 фіналу. Астатнія чацвёра разыгралі дзве астатнія пуцёўкі ў папярэднім раундзе. Леташні фіналіст Рэй Рыярдан з Уэльса на гэты раз атрымаў перамогу, выйграўшы ў фінале ў Грэхэма Майлза з лікам 7:3. |
Portal di Ensiklopedia Dunia