Мастэрс 1995 (снукер)
Мастэрс 1995 (англ.: Masters 1995, таксама вядомы як Benson and Hedges Masters 1995 — па назве спонсара) — прафесійны нярэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 5 па 12 лютага 1995 года ў «Уэмблі канферэнц-цэнтры», у Лондане. Турнір стаў 21-м розыгрышам Мастэрс, які праводзіцца штогод з 1975 года. Спонсарам турніру ў чарговы раз стала тытунёвая кампанія Benson and Hedges. Прызавы фонд турніру склаў £435,000 (на £20,000 больш, чым у мінулым годзе), з якіх £120,000 атрымаў пераможца. У турніры прыняло ўдзел 18 гульцоў. Топ-14 афіцыйнага рэйтынгу аўтаматычна трапілі ў першы раўнд. Снукерысты, якія займалі 15 і 16 месца ў рэйтынгу, гулялі ў папярэднім раўндзе з пераможцам кваліфікацыйнага турніру і ўладальнікамі уайлдкард. Дзевятнаццацігадовы снукерыст Роні О’Саліван выйграў свой першы тытул Мастэрс, перамогшы ў фінальным матчы шатландскага гульца Джона Хігінса з лікам 9:3. |
Portal di Ensiklopedia Dunia