Мастэрс 1981 (снукер)
Мастэрс 1981 (англ.: Masters 1981, таксама вядомы як Benson and Hedges Masters 1981 — па назве спонсара) — прафесійны нярэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 27 студзеня па 1 лютага 1981 года ў «Уэмблі канферэнц-цэнтры», у Лондане. Турнір стаў сёмым розыгрышам Мастэрс, які праводзіцца штогод з 1975 года. Спонсарам турніру ў чарговы раз стала тытунёвая кампанія Benson and Hedges. Прызавы фонд турніру склаў £20,000 (на £13,000 больш, чым у мінулым годзе), з якіх £6,000 атрымаў пераможца. У турніры прыняло ўдзел 12 гульцоў, 8 з якіх займалі вышэйшыя пазіцыі у сусветным рэйтынгу. Першыя чатыры нумары пасеву пачалі турнір адразу з чвэрцьфінальнай стадыі. Астатнія 8 удзельнікаў разыгралі пуцёўкі ў 1/4 у папярэднім раундзе. У фінальным матчы Алекс Хігінс перайграў валійскага снукерыста Тэры Грыфітса з лікам 9:6, такім чынам, узяўшы ў яго рэванш за паражэнне ў фінале год таму. |
Portal di Ensiklopedia Dunia