Мастэрс 1979 (снукер)
Мастэрс 1979 (англ.: Masters 1979, таксама вядомы як Benson and Hedges Masters 1979 — ад назвы спонсара) — прафесійны нярэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 22 па 26 студзеня 1979 года ў «Уэмблі канферэнц-цэнтры», у Лондане. Турнір стаў пятым розыгрышам Мастэрс, які праводзіцца штогод з 1975 года. Спонсарам турніру ў чарговы раз стала тытунёвая кампанія Benson and Hedges. Прызавы фонд турніру склаў £6,000, з якіх £3,000 атрымаў пераможца. У турніры прыняло ўдзел 10 гульцоў, 7 з якіх займалі вышэйшыя пазіцыі у сусветным рэйтынгу. Шэсць гульцоў (з якіх 4 - лідары сусветнага рэйтынгу) пачыналі турнір адразу са стадыі 1/4 фіналу. Астатнія чацвёра разыгралі дзве астатнія пуцёўкі ў папярэднім раундзе. Уладальнікам тытула стаў Пэры Мэнс з Паўднёвай Афрыкі. У фінале ён перашкодзіў Алексу Хігінсу абараніць свой тытул, выйграўшы з лікам 8:4. |
Portal di Ensiklopedia Dunia