Мацвей Сямёнавіч Галенда
Мацве́й Сямё́навіч Гале́нда (1894 — 4 лістапада 1936) — беларускі савецкі дзяржаўны дзеяч, намеснік старшыні Савета Народных Камісараў Беларускай ССР, старшыня Дзяржплана БССР (1933—1935), прафесар. БіяграфіяЧлен КП(б)Б з верасня 1916 года. Скончыў Свярдлоўскі ўніверсітэт (1924). У 1918 — 1921 гадах служыў у Чырвонай арміі. З 1924 па 1929 гады быў намеснікам старшыні і старшынёй сельскагаспадарчай секцыі Дзяржплана СССР. У 1929 — 1930 гадах дацэнт Ціміразеўскай сельгасакадэміі. У 1930 — 1933 гадах член калегіі і намеснік наркама земляробства СССР. У жніўні 1933 — студзені 1935 года — старшыня Дзяржплана БССР і адначасова намеснік Старшыні СНК БССР. У 1933 — 1934 гадах узначальваў кафедру народнагаспадарчага планавання ў Беларускім дзяржаўным інстытуце народнай гаспадаркі. 12 студзеня 1935 года быў выключаны з партыі. Арыштаваны 19 снежня 1935 года, прысуджаны да вышэйшай меры пакарання і расстраляны 4 лістапада 1936 года. 26 красавіка 1991 года быў рэабілітаваны. Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia