Ісаак Львовіч Чорны
Ісаа́к Льво́віч Чо́рны (1906, [1] — 1994) — беларускі савецкі дзяржаўны дзеяч, першы намеснік старшыні Савета Народных Камісараў БССР, старшыня Дзяржплана БССР (1938—1944). БіяграфіяУ 1935 годзе скончыў Мінскі політэхнічны інстытут, інжынер-тэхнолаг. Працоўную дзейнасць пачаў з 17 гадоў. У 1924—30 гадах працаваў на Барысаўскім шклозаводзе[2]. У 1935—1937 гадах працаваў у апараце ЦК КП(б)Б інструктарам прамыслова-транспартнага аддзела. У 1937 годзе — аспірант, сакратар парткама Мінскага палітэхнічнага інстытута. У 1937—1938 гадах — загадчык прамыслова-транспартнага аддзела ЦК КП(б)Б. У красавіку 1938 года прызначаны старшынёй Дзяржплана і намеснікам старшыні СНК БССР. Падчас Вялікай Айчыннай вайны у шэрагах Чырвонай Арміі, член Ваеннага савета 22-й арміі. Некалькі разоў прызначаўся на пасаду і вызваляўся ад пасады намесніка старшыні СНК БССР і старшыні Дзяржплана БССР. У 1953—1971 гадах — дырэктар НДІ будматэрыялаў (Мінск). Кандыдат тэхнічных навук[2]. Зноскі
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia