Галавачы (Буда-Кашалёўскі раён)
Галавачы́[1] (трансліт.: Halavačy, руск.: Головачи) — вёска ў Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Мікалаеўскага сельсавета. ГеаграфіяРазмяшчэннеУ 24 км на поўнач ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), 72 км ад Гомеля. ГідраграфіяНа поўначы рака Чачора (прыток ракі Сож). Транспартная сеткаПобач шаша Доўск — Гомель. Планіроўка складаецца з кароткай, ледзь выгнутай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага захаду на паўночны ўсход. Забудова двухбаковая, драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу. ГісторыяПа пісьмовых крыніцах вядома з канца XVIII стагоддзя як паселішча ў Рэчыцкім павеце Менскага ваяводства Вялікага княства Літоўскага. Маёнтак Галавлі аб'ядналі ў 1765 годзе 2 вёскі з 15 гаспадаркамі. Пасля першага падзела Рэчы Паспалітай (1772 год) у складзе Расійскай імперыі. У 1845 годзе дзейнічал піцейны дом. У 1850 годзе ўласнасць казны. Па рэвізскіх матэрыялах 1859 года ў валоданні Я. Весялоўскай. У 1880 годзе ў Мяркулавіцкай воласці Рагачоўскага павета Магілёўскай губерні. З 1884 года дзейнічаў хлебазапасны магазін. Па перапісе 1897 года знаходзіўся хлебазапасны магазін. У 1909 годзе 647 дзесяцін зямлі. У 1930 годзе арганізаваны калгас, працавала гамарня. На франтах Вялікай Айчыннай вайны загінулі 59 жыхароў вёскі. У 1959 годзе ў складзе саўгаса «Чачора» (цэнтр — вёска Саўгасная). НасельніцтваКолькасць
Дынаміка
Вядомыя выхадцы
Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia