Любань (Буда-Кашалёўскі раён)
Люба́нь[1] (трансліт.: Liubań, руск.: Любань) — вёска ў Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Мікалаеўскага сельсавета. ГеаграфіяРазмяшчэннеУ 26 км на поўнач ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), 74 км ад Гомеля. Транспартная сеткаТранспартныя сувязі па прасёлкавай дарозе, далей па шашы Доўск — Гомель. Планіроўка складаецца з просталінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага ўсходу на паўночны захад і забудаванай драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу. ГісторыяПа пісьмовых крыніцах вядомая з пачатку XIX стагоддзя як паселішча ў Рагачоўскім павеце Магілёўскай губерні. Па рэвізіі 1858 года ў складзе маёнтка Самуйлова, валоданне памешчыка Варварына. У 1886 годзе размяшчаліся Свята-Нікалаеўская царква, хлебазапасны магазін. Па перапісу 1897 года знаходзіліся: царква, царкоўна-прыхадская школа, хлебазапасны магазін. У 1909 годзе 693 дзесяцін зямлі, царква, школа, у Гарадзецкай воласці. У 1930 годзе арганізаваны калгас. На франтах Вялікай Айчыннай вайны загінулі 25 жыхароў вёскі. У 1959 годзе ў складзе саўгаса «Шлях Ілліча» (цэнтр — вёска Мікалаеўка). НасельніцтваКолькасць
Дынаміка
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia