Прыбар (Буда-Кашалёўскі раён)
Пры́бар[1] (трансліт.: Prybar, руск.: Прибор) — вёска ў Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Мікалаеўскага сельсавета. ГеаграфіяРазмяшчэннеУ 24 км на поўнач ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), 72 км ад Гомеля. ГідраграфіяНа захадзе меліярацыйны канал. Транспартная сеткаТранспартныя сувязі па прасёлкавай дарозе, затым па шашы Доўск — Гомель. Планіроўка складаецца з просталінейнай вуліцы з завулкам, арыентаванай з паўднёвага ўсходу на паўночны захад і забудаванай двухбакова драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу. ГісторыяПа пісьмовых крыніцах вядомая з пачатку XIX стагоддзя як вёска ў Гарадзецкай воласці Рагачоўскага павета Магілёўскай губерні. У 1858 годзе ў складзе маёнтка Прыбар, у валоданні памешчыка Варварына. У 1870 годзе пачала працаваць сукнавальня. Па перапісе 1897 года знаходзіўся хлебазапасны магазін. У 1909 годзе 331 дзесяціна зямлі, млын. З 20 жніўня 1924 года да 1939 года цэнтр Прыбарскага сельсавета Гарадзецкага, з 4 жніўня 1927 года Рагачоўскага, з 5 красавіка 1936 года Буда-Кашалёўскага раёнаў Бабруйскай (да 26 ліпеня 1930 года) акругі, з 20 лютага 1938 года Гомельскай вобласці. У 1929 годзе арганізаваны калгас «Новае жыццё», працавалі 3 ветракі. Падчас Вялікай Айчыннай вайны адмысловы дэсант савецкіх салдат 4 студзеня 1944 года разграміў штаб нямецкай 167-й дывізіі, які мясціўся ў вёсцы. Гэта аперацыя ў значнай ступені забяспечыла паспяховае наступленне савецкіх войскаў і захоп плацдарму на заходнім беразе ракі Дняпро. На фронце загінулі 46 жыхароў вёскі. У 1959 годзе ў складзе саўгаса «Чачора» (цэнтр — вёска Саўгасная). Працаваў фельчарска-акушэрскі пункт. НасельніцтваКолькасць
Дынаміка
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia