Варварына (Буда-Кашалёўскі раён)
Варва́рына[1] (трансліт.: Varvaryna, руск.: Варварино; да 1928 года Пастралкі) — вёска ў Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Мікалаеўскага сельсавета. ГеаграфіяРазмяшчэннеУ 30 км на поўнач ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), 78 км ад Гомеля. Транспартная сеткаТранспартныя сувязі па прасёлкавай дарозе, затым па шашы Доўск — Гомель. Планіроўка складаецца з кароткай, амаль просталінейнай вуліцы, забудаванай двухбакова, няшчыльна, драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу. ГісторыяПа пісьмовых крыніцах вядомая з канца XIX стагоддзя як вёска ў Рагачоўскім павеце Магілёўскай губерні. Па рэвізіі 1858 года ў складзе маёнтка Самуйлова. Па перапісу 1897 года знаходзіліся: хлебазапасны магазін, вятрак. У 1909 годзе 309 дзесяцін зямлі, у Гарадзецкай воласці. У 1929 годзе арганізаваны калгас. Падчас Вялікай Айчыннай вайны у вёсцы ў 1943 годзе размяшчаліся партызаны 1-й Буда-Кашалёўскай брыгады. У вайну загінулі 57 жыхароў вёскі. У 1959 годзе ў складзе саўгаса «Шлях Ільіча» (цэнтр — вёска Мікалаеўка). НасельніцтваКолькасць
Дынаміка
Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia