Мікалай Леанідавіч Раманюк
Мікалай Раманюк (нар. 2 чэрвеня 1984, Рэчыца) — беларускі футбаліст, брамнік. Клубная кар’ераПачаў кар’еру ў Мазыры, гуляў за рэчыцкі «Ведрыч-97». У 2008 перайшоў у наваполацкі «Нафтан», дзе з цягам часу стаў асноўным брамнікам. У 2012 годзе добрай гульнёй у серыі пенальці дапамог наваполацкаму клубу выйграць Кубак Беларусі. У сярэдзіне 2012 года з-за траўмы не гуляў і саступіў месца асноўнага брамніка Ігару Даўгялу. У сезоне 2013 спачатку быў другім брамнікам пасля Даўгялы, а ў маі 2013 года заняў месца ў аснове. У чэрвені 2013 года з-за чарговай траўмы выбыў да верасня, пасля вяртання ўжо не з’яўляўся ў аснове. У снежні 2013 года перайшоў у «Гомель»[3]. Пасля няўдалай гульні Андрэя Клімовіча ў матчы супраць магілёўскага «Дняпра» ў Кубку Беларусі (22 сакавіка 2014 года) Раманюк заняў месца асноўнага брамніка ў пачатку чэмпіянату, але пазней быў выцеснены Клімовічам. Улетку 2014 года быў выстаўлены «Гомелем» на трансфер[4]. Так і не здолеўшы вярнуцца ў склад, у снежні 2014 года пакінуў гомельскі клуб па заканчэнні кантракта[5]. У студзені 2015 года трапіў у склад мазырскай «Славіі»[6], з якой у сакавіку 2015 года падпісаў кантракт[7]. У складзе «Славіі» стаў чаргавацца ў браме з Уладзімірам Гаевым. У сезоне 2016, пасля завяршэння кар’еры Гаевым, стаў асноўным брамнікам і капітанам каманды, поўнасцю правёў усе 30 матчаў чэмпіянату. У студзені 2017 года перайшоў у «Гарадзею»[8]. Пачынаў сезон 2017 асноўным брамнікам, пазней стаў чаргавацца ў складзе з Уладзіславам Васілючкам. У першай палове сезона 2018 быў асноўным брамнікам каманды, пазней саступіў месца ў складзе Ігару Даўгялу. У лістападзе 2018 года падоўжыў кантракт з «Гарадзеяй» на сезон 2019[9]. У сезоне 2019 выступаў у якасці другога ці нават трэцяга брамніка, на поле за асноўную каманду не выхадзіў. У снежні 2019 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Гарадзею»[10]. У студзені 2020 года пачаў трэніравацца з мазырскай «Славіяй» і ў лютым падпісаў кантракт[11]. З’яўляўся на полі нячаста, у сезоне 2022 не згуляў ніводнага матча. У студзені 2023 года завяршыў прафесійную кар’еру[12], пасля чаго адправіўся працаваць бурыльшчыкам у Ямала-Ненецкую аўтаномную акругу[13]. ДасягненніСтатыстыка выступленняў
Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia