Уладзімір Міхайлавіч Конан
Уладзімір Міхайлавіч Конан (23 красавіка 1934, в. Вераскава, Навагрудскі раён Гродзенскай вобл. — 6 чэрвеня 2011) — беларускі філосаф, гісторык, літаратурны крытык. Доктар філасофскіх навук (1982). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР. БіяграфіяНарадзіўся ў сялянскай сям’і. Вучыўся ў Плянтоўскай пачатковай, Вераскаўскай сярэдняй школе. Скончыў у 1959 годзе гістарычны факультэт БДУ. Пасля сканчэння БДУ у 1959—1960 гадах выкладаў гісторыю, рускую мову і літаратуру ў Стражоўскай васьмігадовай школе Вілейскага раёна, у 1960—1961 гадах быў яе дырэктарам. У 1961 годзе паступіў у аспірантуру Інстытута філасофіі і права АН БССР, якую скончыў у 1965 годзе[2]. У 1965—1966 гадах працаваў малодшым, а ў 1966—1984 гадах старшым навуковым супрацоўнікам, у 1984—1986 гадах загадчыкам сектара эстэтыкі і сацыяльнай псіхалогіі, у 1986—1990 гадах вядучым навуковым супрацоўнікам Інстытута філасофіі і права АН БССР. У 1981 годзе абараніў доктарскую дысертацыю ў Інстытуце філасофіі АН СССР па тэме «Станаўленне і развіццё эстэтычнай думкі Беларусі (Х ст. — 1917 г.)»[2]. Выкладаў у Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў і Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі[2]. У 1991—2004 гадах у Нацыянальным навукова-асветным цэнтры імя Ф. Скарыны: вядучы навуковы супрацоўнік, загадчык аддзела гісторыі і тэорыі культуры. У 2006—2011 гадах вядучы навуковы супрацоўнік Інстытута філасофіі НАН Беларусі[2]. Стаў членам Саюза пісьменнікаў Беларусі ў 1982 годзе[2]. У 1984 годзе атрымаў Дзяржаўную прэмію Беларусі за цыкл работ па гісторыі філасофскай і грамадскай думкі Беларусі (апубл. у 1973—1980). Навуковая дзейнасцьЗнакавая фігура на навуковай гуманітарнай прасторы Беларусі. Адзін са стваральнікаў беларускай гісторыка-філасофскай школы. Спецыяліст па гісторыі беларускай думкі, які прапанаваў новае бачанне беларускай інтэлектуальнай гісторыі, — абверг міф, што ў Беларусі філасофскай традыцыі не было, а існавала толькі вёска, фальклор. Актыўны ўдзельнік адраджэння нацыянальнага духоўнага і інтэлектуальнага жыцця Беларусі[2]. Даследаваў тэарэтычна-метадалагічныя праблемы філасофіі і культуралогіі, гісторыю эстэтычнай думкі Беларусі, беларускі фальклор, рэлігіязнаўства і літаратуразнаўства Беларусі[2]. Першы артыкул апублікаваў у 1963 годзе ў часопісе «Весці АН БССР». Бібліяграфія
Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia