Вадзім Францавіч Гігін
Вадзі́м Фра́нцавіч Гі́гін (руск.: Вадим Францевич Гигин; нар. 21 кастрычніка 1977, Мінск) — прапагандыст рэжыму Лукашэнкі ў Беларусі, гісторык і публіцыст. Прыхільнік ідэалогіі заходнерусізму[1][2][3], сталы ўдзельнік расійскіх прапагандысцкіх тэлевізійных шоу[4]. Знаходзіцца пад шматлікімі міжнароднымі санкцыямі за прапагандысцкую дзейнасць і падтрымку ўварвання Расіі ва Украіну . БіяграфіяНарадзіўся 21 кастрычніка 1977 года ў Мінску. Скончыў мінскую школу № 211. Скончыў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Вучыўся ў аспірантуры Рэспубліканскага інстытута вышэйшай школы БДУ, дзе ў 2003 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Фарміраванне аднапартыйнай сістэмы ў Беларусі (1917—1925 гг.)» (кіраўнік — Мікалай Сташкевіч). Кандыдат гістарычных навук (2003). Працаваў настаўнікам гісторыі ў сярэдняй школе; на розных пасадах у грамадскім аб’яднанні «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі», у тым ліку з 2006 года ўзначальваў Мінскую гарадскую арганізацыю[5]. З 2001 года займаецца выкладчыцкай дзейнасцю. Выкладаў у Акадэміі МУС, Камандна-інжынерным інстытуце, Беларускім дзяржаўным універсітэце і Акадэміі кіравання. Стваральнік шэрагу тэлевізійных праграм, фільмаў. Выступае як публіцыст[6]. Працаваў у прэс-службе Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь[5]. У 2008—2016 гадах галоўны рэдактар часопіса «Беларуская думка», які выдаецца Адміністрацыяй Прэзідэнта. У 2016—2021 гадах быў дэканам факультэта філасофіі і сацыяльных навук БДУ, дацэнт. У верасні 2021 года абраны старшынёй праўлення Рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб’яднання «Беларускае таварыства „Веды“»[7]. Член Прэзідыума Вышэйшага палітычнага савета Беларускай партыі «Белая Русь»[5]. У чэрвені 2023 года быў прызначаны дырэктарам Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі[8]. У 2024 годзе стаў дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання ад Партызанскай акругі № 110. Член Пастаяннай камісіі па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі[5]. У студзені 2025 года прэзентаваў кнігу «Донбасс — Новороссия: белорусский взгляд» (бел.: «Данбас — Наваросія: беларускі погляд; у суаўтарстве з прапагандыстамі Рыгорам Азаронкам, Ксеніяй Лебедзевай, прарасійскім актывістам і неанацыстам[9] Сяргеем Лушчом)[10]. 10 лютага з Рыгорам Азаронкам і Сяргеем Лушчом наведаў акупаваны Расіяй Мэлітопаль, дзе сустрэўся з калабаранцкай адміністрацыяй Запарожскай вобласці[11]. Гістарычныя поглядыВадзім Гігін вядомы як актыўны прыхільнік ідэй заходнерусізму, які адмаўляе існаванне беларусаў як самастойнага народу, разглядаючы яго як частку рускіх. Паводле Вадзіма Гігіна, існуе «рускі народ», які складаецца з вялікаросаў, беларусаў і маларосаў[1]. Вадзіма Гігіна крытыкавалі за прапаганду рускага нацыяналізму і рускага нацыяналістычнага погляду на гісторыю Беларусі[12]. Ён публічна ўсхваляў расійскага генерал-губернатара Міхаіла Мураўёва-Віленскага, вядомага сваёй жорсткай палітыкай русіфікацыі і рэпрэсіямі супраць удзельнікаў антырасійскага паўстання 1863—1864 гадоў[13]. Працяглы час Гігін змагаецца супраць ушанавання Кастуся Каліноўскага ў Беларусі[12], якога называе «польскім рэвалюцыянерам-тэрарыстам»[14]. У 2024 годзе Гігін заявіў, што вуліца Каліноўскага ў Мінску будзе перайменавана[14], аднак у студзені 2025 года прарасійскія актывісты ў Беларусі атрымалі адказ ад Мінгарвыканкама, што вуліцу Каліноўскага пераймяноўваць не будуць[15]. Міжнародныя санкцыіПасля прэзідэнцкіх выбараў 2010 года, 2 лютага 2011 года быў унесены ў спіс беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд на тэрыторыю ЕС[16]. Галоўны рэдактар «Беларускай думкі» ў рашэнні Еўрапейскага савета ад 15 кастрычніка 2012 года быў названы адным з самых уплывовых дзеячаў на ніве прапаганды ў Беларусі, які падтрымаў і апраўдаў рэпрэсіі супраць дэмакратычнай апазіцыі і грамадзянскай супольнасці, якія сістэматычна асвятляюцца ў негатыўнай і зневажальнай форме з выкарыстаннем фальсіфікаванай інфармацыі[17]. У кастрычніку 2022 года санкцыі супраць Гігіна ўвяла Украіна[18]. У жніўні 2023 года Гігін зноў трапіў пад санкцыі Еўрапейскага саюза[19]. У жніўні 2023 года да гэтых санкцый далучыліся Швейцарыя, Паўночная Македонія, Чарнагорыя, Албанія, Украіна, Боснія і Герцагавіна, Ісландыя, Ліхтэнштэйн і Нарвегія[20]. Бібліяграфія
Узнагароды
Крыніцы
Публікацыі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia