Георгій Якаўлевіч Галенчанка
Георгій Якаўлевіч Галенчанка (руск.: Георгий Яковлевич Голенченко; нар. 28 лютага 1937, Петразаводск, РСФСР) — гісторык-медыявіст, кнігазнавец, скарыназнавец. Доктар гістарычных навук (1965). БіяграфіяСкончыў гістарычны факультэт БДУ ў 1960 годзе. У 1960—1962 гадах працаваў бібліятэкарам у Дзяржаўнай бібліятэцы БССР[3]. У 1965 годзе скончыў аспірантуру Маскоўскага дзяржаўнага гісторыка-архіўнага інстытута[4]. У 1965—1968 гадах працаваў старшым выкладчыкам у Беларускім дзяржаўным універсітэце[4]. З 1968 года ў Інстытуце гісторыі АН БССР на пасадзе старшага навуковага супрацоўніка аддзела гісторыі Беларусі дасавецкага перыяду[4]. З 1991 па 2005[4] гады — загадчык аддзела спецыяльных гістарычных навук Інстытута гісторыі НАН Беларусі. Да жніўня 2020 года — галоўны навуковы супрацоўнік аддзела гісторыі Беларусі сярэдніх вякоў і пачатку новага часу[4]. Выкладаў у Еўрапейскім гуманітарным універсітэце, Рэспубліканскім інстытуце вышэйшай школы, Познаньскім універсітэце[3]. Навуковая дзейнасцьКірункі навуковай дзейнасці: гісторыя беларускага кнігадруку XVI—XVIII ст. Аўтар даследаванняў «Малой падарожнай кніжкі» Ф. Скарыны. Адзін з аўтараў навукова-папулярнай кнігі «Францыск Скарына», выдадзенай ЮНЕСКА (Парыж, 1979—1980; франц., англ.). Укладальнік раздзела «Старадрукаваныя кірылічныя выданні XVI—XVIII ст.» у каталогу «Кніга Беларусі. 1517—1917 гг.» (1986), факсімільнага выдання «Бібліі» Ф. Скарыны (1990—1991, у 3-х т.). Аўтар кніг «Ідэйныя і культурныя сувязі ўсходнеславянскіх народаў у XVI — сярэдзіне XVII ст.» (1989), «Францыск Скарына — беларускі і ўсходнеславянскі першадрукар» (1993). Працы
Узнагароды і прэміі
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia