Мікалай Уладзіміравіч Скоблін
Мікала́й Уладзі́міравіч Ско́блін (руск.: Николай Владимирович Скоблин; 9 чэрвеня 1893[1], Нежын, Чарнігаўская губерня — 1937 ці 1938[2], Іспанія) — рускі военачальнік, удзельнік Першай сусветнай і грамадзянскай войнаў. БіяграфіяНарадзіўся 9 чэрвеня 1893 года ў Нежыне. Удзельнік Белага руху. Начальнік Карнілаўскай дывізіі. Генерал-маёр (26 сакавіка 1920 года). Стаў начальнікам дывізіі восенню 1919 года ва ўзросце 25 гадоў і тым самым — самым маладым начальнікам дывізіі сярод белагвардзейцаў. Першапаходнік . З 1930 (1931) года — тайны агент НКУС. Выконваючы савецкае заданне, у верасні 1937 года ўдзельнічаў у выкраданні старшыні Рускага агульнавоінскага саюза генерала Я. К. Мілера. Пасля выкрыцця і спробы здаць яго французскай паліцыі Скоблін бег, схаваўся ў савецкім пасольстве ў Парыжы або на адной з парыжскіх явак замежнага аддзела НКУС СССР. Далейшы лёс Скобліна застаецца няясным, высоўваюцца розныя здагадкі датычна абставінаў яго знікнення і гібелі. Афіцыйныя прадстаўнікі Савецкага Саюза ніколі не прызнавалі адказнасці за забойства генерала Скобліна. Пасля распаду СССР у прэсе з’явілася некалькі версій яго гібелі, якія супярэчылі адна адной. Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia