Уладзімір Саламонавіч Лазарэвіч
Уладзімір Саламонавіч Лазарэвіч (2 (14) верасня 1882, в. Астроўка, Сакольскі павет (паводле іншых звестак Беласток) — 20 чэрвеня 1938, Масква, «Камунарка», НКВД) — савецкі ваенны, педагог. БіяграфіяЗ беларускай шляхецкай сям’і. У 1912 годзе скончыў Акадэмію Генеральнага штаба. Удзельнік Першай сусветнай вайны, падпалкоўнік. З 1918 у Чырвонай арміі: ва Усерасійскім галоўным штабе, на Усходнім фронце. З лістапада 1919 на Заходнім фронце — начальнік штаба фронту, камандуючы 3-й арміі. Пасля на Паўднёвым фронце камандуючы арміі, дзе вызначыўся пры ўзяцці чангарскіх і сівашскіх пазіцый Урангеля ў Крыме. З 1921 камандуючы Туркестанскім фронтам, з 1922 намеснік начальніка ваенна-навучальных устаноў РСЧА, з 1925 начальнік Ваенна-паветранай акадэміі, з 1934 начальнік кафедры Ваенна-транспартнай акадэміі Чырвонай арміі. Член ВКП(б) з 1932. Узнагароджаны 3 ордэнамі. Арыштаваны 4 лютага 1938 у Маскве. Асуджаны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 20 лютага 1938 за «ўдзел у ваенна-фашысцкай змове» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 5 мая 1956. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia